Віна Сяргея Панамарова ў судзе не даказана

2010 2010-06-30T15:07:51+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/panamarou.jpg
Сяргей Панамароў

Сяргей Панамароў

Заключнае паседжанне па адміністрацыйнай справе супраць клецкага актывіста Руху "За Свабоду" Сяргея Панамарова адбылося 29 чэрвеня ў Нясвіжы. (Рашэнне Клецкага суда не задаволіла актывіста і ён яго абскардзіў.) Сяргея Панамарова вінавацілі ў абразе галоўнага клецкага камунальшчыка сп. Навіцкага.

Чыноўнік накіраваў заяву ў міліцыю на актывіста пасля таго, як на яго паскардзіўся Сяргей Панамароў, які насамрэч і быў абражаны клецкім начальнікам.

Суд фактычна прызнаў, што сустрэчная заява чыноўніка сфабрыкаваная.  Сведкі з боку начальніка ЖКГ Клецка блыталіся ў паказаннях. Іх сведчанні разыходзіліся са словамі Навіцкага, а ўчастковы міліцыянт сп. Гардзей не змог патлумачыць, чаму ў складзеным  на Сяргея Панамарова пратаколе няма подпісу актывіста. Суд палічыў меркаванне Сяргея Панамарова, што гэты пратакол быў сфабрыкаваны міліцыяй і начальнікам ЖКГ наўмысна, каб адвесці пакаранне ад службовай асобы, слушным. Да таго ж, сведкі размовы актывіста Руху і кіраўніка ЖКГ спадары Савельеў і Дзятко заявілі, што чулі абразы менавіта ад сп. Навіцкага у адрас Сяргея Панамарова.

Суддзя Марына Дунаева пастанавіла адміністрацыйную справу ў адносінах Сяргея Панамарова спыніць у сувязі з недаказаннасцю вінаватасці.

Сяргей Панамароў, які настаяў, каб яго справа разглядалася не ў Клецкім райсудзе, цалкам усцешаны рашэннем Нясвіжскага суда. Ён збіраецца рыхтаваць заявы ў пракуратуру і УУС Мінаблвыканкама, каб дамагчыся пакарання не толькі сп. Навіцкага за абразу, але і яго памагатых за паклёп і ілжэсведчанне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international