30 студзеня суд Ленінскага раёну г. Гродна прыцягнуў да адміністратыўнай адказнасьці (ў выглядзе арышту 15 сутак) Дзьмітрыя Іваноўскага – аднаго з удзельнікаў сходу прадпрымальнікаў, які адбыўся 28 студзеня.

2003 2003-01-30T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

28 студзеня ў Гродна каля 400 прадпрымальнікаў сабраліся на плошчы Леніна каля будынку Гарвыканкаму, каб прыняць рашэньне аб сумесных дзеяньнях ва ўмовах, якія склаліся на рынках горада – татальныя праверкі і штрафы. Падчас сходу было вырашана: “Падаткі за люты не плаціць, на працу не выходзіць”.

Адразу пасьля сходу супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы адзін з выступоўцаў – Дзьмітры Іваноўскі. Як паведаіў з Гродні Сяргей Мальчык: “Каля 100 прадпрымальнікаў, што яшчэ не пасьпелі разыйсьціся з плошчы, даведаўшыся пра затрыманьне, рушылі да РУУС Ленінскага раёну, дзе патрабавалі выпусьціць Іваноўскага. Кіраўніцтва гарадской міліцыі прыцягнула АМАПаўцаў, якія перакрылі вуліцу Тэльмана. Праз гадзіну кіраўнік Ленінскага РУУС паведаміў, што Іваноўскі дастаўлены не сюды, на пункт аховы парадку мікрараёна “Дзевятоўка”, дзе на яго складзены пратаколы аб адміністратыўным правапарушэньні (арганізацыя несанкцыянаванага мітынгу). Пасьля гэтага людзі разыйшліся, дамовіўшыся назаўтра прыйсьці падтрымаць Дзьмітрыя Іваноўскага ў судзе. 29 студзеня ў судзе адбыўся канфлікт, бо людзей не пускалі ў залу суда. А 30 студзеня суд Ленінскага раёну г. Гродна прыцягнуў Дзьмітрыя Іваноўскада адміністратыўнай адказнасьці (ў выглядзе арышту 15 сутак)”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international