Супраць антыдэмакратычнага ўціску ў Беларусі выступае разам з Еўразьвязам і Украіна

2005 2005-09-06T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Украіна далучылася да заявы Еўрапейскага Зьвязу, якая тычыцца “заклапочанасьці варожым стаўленьнем беларускае ўлады да грамадзянскае супольнасьці, уключаючы адміністрацыйныя й заканадаўчыя захады, якія працягваюць абмяжоўваць дзейнасьць грамадзкіх арганізацыяў і палітычных партыяў”. Гэта адбылося на фоне шэрагу ініцыятываў Украіны для дэмакратызацыі постсавецкай прасторы. Як паведаміла радыё Свабода, некалькі дзён таму Ўкраіна далучылася да заявы брытанскага старшынёўства Еўразьвязу, у якой падтрымліваецца ідэя тэхнічнае дапамогі на адрас Беларусі пры падрыхтоўцы выбараў беларускага прэзыдэнта.

Прэс-сакратар украінскага Міністэрства замежных справаў Васіль Філіпчук адзначае, што абарона дэмакратычных каштоўнасьцяў не зьяўляецца ўмяшаньнем ва ўнутраныя справы Беларусі: "Я хацеў бы адзначыць, што перш за ўсё пытаньне ўнутранага жыцьця краіны ў тым разуменьні, ў якім яно існавала за часам халоднай вайны ці ў 19-м стагодзьдзі – яно больш не існуе. У прыватнасьці, калі гаварыць пра пытаньне дэмакратыі ў Беларусі, я хацеў бы нагадаць, што Беларусь узяла на сябе забавязаньні ў рамках Стамбульскага саміту АБСЭ ў 1999 годзе забясьпечыць адкрытую, празрыстую і дэмакратычную працэдуру выбарчага працэсу, стварыць умовы для дзейнасьці мірнай палітычнай апазыцыі й грамадзянскай супольнасьці, вольнага ад страху. Забясьпечыць выражэньне ўсіх пунктаў гледжаньня грамадзтва ў СМІ, вольных ад дзяржаўнае цэнзуры. Вось такія забавязнаньні, якія датычаць унутранага жыцьця, ужо зьяўляюцца міжнароднымі. Мы сочым, каб і ўнутры нашае дзяржавы, і ў суседніх краінах нормы жыцьця былі адпаведныя да міжнародных абавязацельстваў".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international