Уладзімір Пугач: “Няма большага глупства, чым караць чалавека за злачынства пазбаўленнем жыцця” (Відэа)

2009 2009-02-24T18:16:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vladimir_pugach.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Пугач

Уладзімір Пугач

Уладзімір Пугач, лідэр гурта “J:МОРС”, далучыўся да кампаніі супраць смяротнага пакарання і адзначыў, што ад злачынства чалавека ўтрымлівае не цяжар пакарання, а яго  непазбежнасць.

“Чалавецтва развіваецца ўжо даўно і доўга, і шмат чаго было прыдумана ў свой час, і шмат чаго забыта. Мабыць, так і будуецца прагрэс. Калісьці даўно людзі елі адзін аднаго – пасля перасталі есці адзін аднаго. Калісьці даўно людзі забівалі адзін аднаго і, на жаль, працягваюць гэта рабіць, але я веру ў тое, што калі-небудзь людзі перастануць забіваць адзін аднаго. І ў што хацелася б верыць болей за ўсё, дык гэта ў тое, што людзі ўсё ж  перастануць забіваць адзін аднаго па законе. Я маю на ўвазе смяротнае пакаранне.

Няма большага глупства, чым караць чалавека за злачынства пазбаўленнем яго жыцця. Таму што чалавек, якога няма, не зведае ніякіх негатыўных наступстваў сваіх дзеянняў, як кажуць юрысты. А караюцца ягоныя блізкія і сваякі, якія, магчыма, ні ў чым не вінаватыя. І фокус увесь у тым, як казаў адзін вядомы юрыст даволі даўно, што ад пакарання чалавека ўтрымлівае не цяжар пакарання, а непазбежнасць пакарання. Чалавек не пойдзе на злачынства не тады, калі баіцца, што яму адрэжуць галаву, павесяць, запякуць мазгі электродамі, а тады, калі пакаранне, няхай нават меньш цяжкае, як то зняволенне ў турме на 10-15 гадоў, але яно непазбежнае. Калі ён будзе на сто працэнтаў упэўнены, што, здзейсніўшы злачынства, ён будзе пакараны, то не будзе здзяйсняць. А калі пяць смяротных караў будзе прадугледжана за такое злачынства, але ён будзе меркаваць, што, хутчэй за ўсё, я не патраплюся, ён усё роўна будзе здзяйсняць злачынствы. Цяжарам мы нічога не даб’емся”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international