Светлагорск: “Ціхая” кампанія без роднай мовы"

2008 2008-08-21T13:15:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

За першы месяц выбарчай кампаніі абласная газета “Гомельская праўда” зрабіла 10 публікацыяў па тэме выбараў. 2 з іх – афіцыйныя дакументы, а 8 – матэрыялы тлумачальнага характару: інтэрв’ю, артыкулы, нататкі, а яшчэ – крытыка ў адрас магчымых апазіцыйных кандыдатаў. Аб гэтым паведаміў В. Болбас, сябра Партыі БНФ. Заснавальнікамі такіх газет, як “Гомельская праўда”, з’яўляюцца абласны Савет дэпутатаў і выканаўчы камітэт вобласці. 

 

У раённай газеце “Светлагорскія навіны” за той жа перыяд было 2 публікацыі: спіс выбарчых участкаў і артыкул “Ідзе вылучэнне кандыдатаў”. Прычым, спіс участкаў надрукаваны ў выпуску за аўторак, які распаўсюджваецца толькі па падпісцы. У продажу яго не было. Такім чынам, доступ выбаршчыкаў да гэтай інфармацыі быў абмежаваны. Заснавальнікі газет кшталту “Светлагорскіх навінаў” – раённы Савет дэпутатаў і раённы выканаўчы камітэт. Іншыя газеты, якія выдаюцца ў раёне – “Ранак-плюс” і “Светлагорскі бізнес” – выбарчую кампанію не закраналі.

 

Афіцыйная інфармацыя ў газетах, а таксама шыльды Светлагорскай акруговай выбарчай камісіі выкананы не на беларускай мове. Верагодна, гэта звыкла для чыноўнікаў. Але 82% насельніцтва Светлагорскага раёна падчас дзяржаўнага перапісу назвала роднай мовай беларускую.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international