Бабруйск: Асуджаны кандыдат у дэпутаты Аляксандр Чыгір

2008 2008-07-28T13:06:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў Бабруйску быў вынесены прысуд Аляксандру Чыгіру, які зьбіраецца прыняць удзел у выбарах у якасьці кандыдата ў дэпутаты па Бабруйскай сельскай выбарчай акрузе. Нягледзячы на несупадзеньні ў паказаньнях сведкаў,  і той факт, што ён быў зьбітым супрацоўнікамі міліцыі, грамадскага актывіста прызналі вінаватым у тым, што ён быццам бы пашкодзіў аўтамабіль таксі, і збіў кіроўцу. Прысуд – два штрафы па 30 базавых і дзесяць сутак арышту.

Суддзя Аляксей Клімаў паведаміў, што дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі – прымяненьне фізічнай сілы і спецсродкаў, былі прызнаны правамернымі. У сваю чаргу, Аляксандру Чыгіру было адмоўлена ва ўзбуджэньні крымінальнай справы ў адносінах да супрацоўнікаў праваахоўчых органаў. Па закону зараз Чыгір мае права на працягу пяці сутак абскардзіць прысуд ў абласном судзе, чым ён і зьбіраецца скарыстацца. Сябры яго ініцыятыўнай групы працягваюць збіраць подпісы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international