Барыса Хамайду з міліцыі адпусьцілі пасьля складаньня пратаколу

2008 2008-03-14T14:30:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chamajd1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барыс Хамайда

Барыс Хамайда

Віцебскі актывіст-праваабаронца Барыс Хамайда ізноў патрапіў у поле зроку мясцовых міліцыянтаў. На гэты раз ён быў затрыманы сёньня ў цэнтры Віцебску, дзе на звычайным месцы гандляваў прэсай. Аднак, як паведаміў праваабаронцам затрыманы, міліцэйскі патруль цікавіла не столькі прэса – яны шукалі нацыянальныя беларускія сьцягі.  

 

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, Хамайду даставілі ў Чыгуначны РАУС, дзе быў складзены пратакол за гандаль у неўстаноўленым месцы. Справа ў тым, што Віцебскі гарвыканкам прыняў адпаведную пастанову і цяпер любы гандаль дазволены толькі ў спецыяльна вызначаных месцах гораду. Таму і з’явілася падстава для складаньня пратаколу, які будзе накіраваны на разгляд адміністрацыйнай камісіі па месцы жыхарства. Зараз Барыс Хамайда на волі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства