За няўдалы падпал "Табакеркі" Вадзіма Цыкунова асудзілі на 3,5 гады калоніі ўзмоцненнага рэжыма Дапоўнена

2021 2021-03-03T11:20:54+0300 2021-03-03T12:23:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/cykunou_gomel_sud2_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вадзім Цыкуноў у судзе. Фота "Гомельская Вясна"

Вадзім Цыкуноў у судзе. Фота "Гомельская Вясна"

Як паведамляе TUT.BY, 3 cакавіка суд Чыгуначнага раёна Гомеля агучыў прысуд па справе Вадзіма Цыкунова. Мужчыну вінавацілі ў вырабе "кактэйляў Молатава" і спробе падпалу "Табакеркі". 

Суддзя Яўген Шаршнёў пакараў Вадзіма Цыкунова 3,5 гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненнага рэжыму. 

У спрэчках пракурор запрасіў 4,5 гады калоніі

"Гомельская Вясна" паведамляла, што 2 сакавіка ў судзе адбыліся спрэчкі бакоў, пракурор запрасіў для абвінавачанага 4,5 гады калоніі ўзмоцненнага рэжыму. Адвакатка Вадзіма Цыкунова найстойвала на абмежаванні волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. 

Дзяржаўны абвінаваўца выказаўся ў спрэчках, што віна Цыкунова даказаная, і паўтарыў тэзу пра "палітычную варожасць". Ён прасіў пакараць гамельчука пазбаўленнем волі на чатыры з паловай гады.

Адвакатка настойвала, што ў дзеяннях яе падабароннага няма аніякай "палітыкі", гэта было звычайнае хуліганства, зробленае нападпітку. Яна лічыць, што паказанні на следстве пра наўмысны падпал "Табакеркі" падабаронны даў пад псыхалягічным і фізычным ціскам.

"Каб ён сапраўды наўмысна хацеў падпаліць "Табакерку", то можна было падысці ў цемры і падпаліць. А так — нецвярозага чалавека наведала такая ідэя. Пакаранне, якое просіць абвінавачанне, занадта суровае. Мой падабаронны не судзімы раней, мае малалетняе дзіця, і жыццё яго было выключна станоўчае", — казала абаронца і прасіла даць Цыкунову "дамашнюю хімію".

Абвінавачаны ў апошнім слове зазначыў, што не дамагаўся палітычных мэтаў.

"Мне пагражалі ў ІЧУ, што на мяне "павесяць" усе падпалы "Табакерак" у горадзе. Паказанні ад мяне яны атрымалі пад псіхалагічным і фізічным ціскам. Мяне пабілі ў міліцыі. Гэтыя дзеянні — нікому не патрэбны эксперымент. Я прашу прабачэння ў сваіх бацькоў, жонкі, дачкі. Прашу не пазбаўляць мяне свабоды", — казаў жыхар Гомля.

Суд вынес дзве прыватныя пастановы па справе

Суддзя Яўген Шаршнёў у сувязі з парушэннямі крымінальна-працэсуальнага кодэксу з боку міліцыі і следчых вынес дзве прыватныя пастановы па справе, піша Радыё Свабода. 

Суддзя палічыў, што органамі папярэдняга расследвання і дазнання былі дапушчаныя грубыя парушэнні Крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, якія пацягнулі прызнанне судом частку доказаў недапушчальнымі.

Калі Цыкуноў быў затрыманы і сядзеў у ізалятары (з 18 па 21 лістапада), да яго прыходзіў апэратыўны супрацоўнік. Ён праводзіў "апэратыўнае апытанне". Разам з тым, падазраваны ў злачынстве мае права на абаронцу. Але апэратыўны супрацоўнік Карнавушанка (Цэнтральны РАУС) не патлумачыў Цыкунову яго правы, і яго права на абарону было парушана.

"Пры гэтым, матэрыялы, атрыманыя ў ходзе апэратыўна-пошукавай дзейнасці, могуць быць доказамі пры ўмове, што яны атрыманыя ў адпаведнасьці з законам. Таму дадзеныя доказы суд прызнаў недапушчальнымі", – зазначыў суддзя.

Ён спыніўся і на вобшуках, прынамсі, у сведкі Жыляніна. Вобшук праводзіўся не па адрасе, які быў указаны ў пастанове, гэта парушэнне заканадаўства. Яўген Шаршнёў пастанавіў данесці да ведама начальніка УУС Гомельскага аблвыканкаму пра дапушчаныя супрацоўнікам Карнавушанкам парушэнні.

Яшчэ адна прыватная пастанова суддзі – на адрас следства. Суддзя вырашыў, што следчыя дапусцілі шматлікія парушэнні крымінальна-працэсуальнага заканадаўства. Пры перадачы справы ў суд следчыя прыклалі даведку – каго трэба выклікаць на паседжанні сведкамі. Сярод іх была нейкая Сіманава. На судзе высветлілася, што выклікаць мусяць сведку Сівакова. Таксама высветлілася, што следчы не даваў пісьмовага даручэння на правядзенне вобшуку і даў няпоўныя звесткі пра рэчавыя доказы.


Нагадаем, 25 кастрычніка 2020 года Вадзім Цыкуноў вырабіў два “кактэйля Молатава” і кінуў у “Табакерку” па вуліцы Алімпійская, чым прычыніў шкоду ў памеры 26 рублёў 36 капейкі. Мужчына быў затрыманы на прыканцы лістапада 2020 года і з таго часу знаходзіцца пад вартай. 

Прычыненую шкоду Вадзім Цыкуноў сплаціў.

Вадзім Цыкуноў агаварыў сябе, бо яго збілі міліцыянты і пагражалі катаваннямі

Як піша "Гомельская Вясна", у судзе Чыгуначнага раёну працягваецца разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 39-гадовага Вадзіма Цыкунова. Гамельчука абвінавачваюць па двух артыкулах.

"Вырабіў два “кактэйля Молатава" і кінуў у “Табакерку”. У Гомелі пачаўся суд над Вадзімам Цыкуновым

Як раней паведамляла Белта, "гамяльчук вырашыў выказаць незадаволенасць дзеючай уладай: прывёз з дачы адпрацаванае машыннае масла і заліў у дзве шкляныя бутэлькі, зрабіў кноты. Увечары 25 кастрычніка мужчына падышоў да кіёска, падпаліў кноты і кінуў па чарзе дзве бутэлькі з вадкасцю ў бок "Табакеркі".

"Табакерка" не гарэла, толькі месца каля яе". Што казала сведка па справе Вадзіма Цыкунова

У судзе Чыгуначнага раёну Гомеля 15 лютага працягваецца працэс над Вадзімам Цыкуновам, якога вінавацяць у спробе падпала “Табакеркі” кактэйлем Молатава, піша "Гомельская Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства