viasna on patreon

"Табакерка" не гарэла, толькі месца каля яе". Што казала сведка па справе Вадзіма Цыкунова

2021 2021-02-15T17:08:48+0300 2021-02-15T17:22:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cykunou_gomel_sud2_2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вадзім Цыкуноў у судзе. Фота "Гомельская Вясна"

Вадзім Цыкуноў у судзе. Фота "Гомельская Вясна"

У судзе Чыгуначнага раёну Гомеля 15 лютага працягваецца працэс над Вадзімам Цыкуновам, якога вінавацяць у спробе падпала “Табакеркі” кактэйлем Молатава, піша "Гомельская Вясна".

Справу вядзе суддзя Яўген Шаршнёў.

Па версіі абвінавачвання, 25 кастрычніка 2020 года Вадзім Цыкуноў вырабіў два “кактэйля” Молатава і шпурлянуў у “Табакерку” па вуліцы Алімпійская, чым прычыніў шкоду ў памеры 26 рублёў. Матыў яго ўчынку - "палітычная варожасць".

"Вырабіў два “кактэйля Молатава" і кінуў у “Табакерку”. У Гомелі пачаўся суд над Вадзімам Цыкуновым

У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля распачаўся крымінальны працэс па ч. 3 арт. 339 КК “Хуліганства” і ч. 2 арт. 295-3 КК "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў" супраць 39-гадовага Вадзіма Цыкунова.

Сёння на працэсе дапыталі сведку па справе. 

Жанчына распавяла, што бачыла мужчыну, які стаяў у 10 метраў ад “Табакеркі”: яна абярнулася на гук разбітага шкла і ўбачыла агонь. Сведка даволі кепска памятае, што адбывалася. Першы кідок “кактэйля” не бачыла, другі кідок бачыла. Мужчына замахнуўся, і з бутэлькі вываліўся палаючы кнот, таму ён не кінуў пляшку ў “Табакерку”. Гарэла месца, куды ўпаў гэты кнот. Мужчына затаптываў агонь і потым уцёк.

"Табакерка" не гарэла, толькі месца каля кіёску", - адзначыла сведка. 

Суддзя зачытаў паказанні сведкі падчас следства, бо ёсць супярэчнасці паміж ранейшымі і цяперашнімі паказаннямі:

"Мужчына кінуў два разы бутэлькі і не трапіў, быў напэўна нецвярозы, бо не здолеў трапіць па кіёску. Ён хістаўся. Адна бутэлька ўпала на траву, а другую кінуў - і яна ўпала каля кіёску".

Сведка настойвае, што першы кідок не бачыла, абярнулася на гук разбітага шкла. Чаму дала іншыя паказанні падчас следства не можа патлумачыць.

Допыт сведкі доўжыўся больш за гадзіну. 

Наступнае пасяджэнне прызначанае на 19 лютага ў 10.30

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства