"Вырабіў два “кактэйля Молатава" і кінуў у “Табакерку”. У Гомелі пачаўся суд над Вадзімам Цыкуновым
У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля распачаўся крымінальны працэс па ч. 3 арт. 339 КК “Хуліганства” і ч. 2 арт. 295-3 КК "Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў" супраць 39-гадовага Вадзіма Цыкунова, піша "Гомельская Вясна".
Справу вядзе суддзя Яўген Шаршнёў.
Па версіі абвінавачвання, 25 кастрычніка 2020 года Вадзім Цыкуноў вырабіў два “кактэйля” Молатава і шпурлянуў у “Табакерку” па вуліцы Алімпійская, чым прычыніў шкоду ў памеры 26 рублёў. Матыў яго ўчынку - "палітычная варожасць".
Як раней паведамляла Белта, "гамяльчук вырашыў выказаць незадаволенасць дзеючай уладай: прывёз з дачы адпрацаванае машыннае масла і заліў у дзве шкляныя бутэлькі, зрабіў кноты. Увечары 25 кастрычніка мужчына падышоў да кіёска, падпаліў кноты і кінуў па чарзе дзве бутэлькі з вадкасцю ў бок "Табакеркі": першая, не даляцеўшы, звалілася ў траву, другая, не патрапіўшы ў гандлёвы аб'ект, разбілася побач".
Мужчына быў затрыманы на прыканцы лістапада 2020 года і з таго часу знаходзіцца пад вартай.
Віну Вадзім Цыкуноў прызнае часткова: кажа, што сапраўды прывёз з дачы ўспламяняючую вадкасць. Паказанні будзе даваць толькі пасля допыту сведкаў. Таму ў судзе быў аб'яўлены перапынак.
Працяг працэсу адбудзецца 15 лютага ў 14.30