На жыхара Століна, які сфатаграфаваўся з гідрантам ад вадамёта, узбудзілі крымінальную справу

2020 2020-10-21T14:18:27+0300 2020-10-21T14:23:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vadamet_89.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Мікіта Ігнацюк пасля адміністрацыйнага арышту на 15 дзён зноў затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна як падазраваны паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак», перадае інфармацыйны рэсурс «Першы рэгіён».

Мікіта Ігнацюк
Мікіта Ігнацюк

4 кастрычніка ў Мінску на Маршы пратэстоўцы раскамплектавалі вадамёт, а фота маладога чалавека з гідрантам з'явілася ў сацыяльных сетках.

Паводле Аляксандра Ігнацюка, Мікітавага бацькі, 20 кастрычніка быў першы допыт у прысутнасці адваката. У справе ёсць два тлумачэнні, узятыя супрацоўнікамі праваахоўных органаў у рамках папярэдняй праверкі. Мікіта ад пачатку віны не прызнаваў, паказанняў не мяняў.

Галоўным доказам «супрацьпраўных дзеянняў», з словаў абаронцы, стаў матэрыял на тэлеканале АНТ, у якім столінца абвінавацілі ў «раскамплектаванні вадамёта». Сам Мікіта назваў сюжэт паклёпам.

Аляксандар Ігнацюк расказаў, што «дастаўка» сына ў аддзел была жорсткай, а за першыя 15 дзён да яго ні разу не пусцілі адваката. І звярнуўся па дапамогу.

«Для кваліфікаванай абароны Мікіты спатрэбіцца мінімум 2 500 рублёў. Цяпер я шукаю магчымасць тэрмінова прадаць дом або атрымаць грошы пад заклад нерухомасці», — адзначыў мужчына.

4 кастрычніка на маршы ў Мінску пратэстоўцаў разганялі вадамётам. Удзельнікі акцыі падчас руху раскамплектавалі адну з машын, у выніку палітымі аказаліся самі сілавікі. У той жа дзень Мікіта Ігнацюк сфатаграфаваўся з выкінутай дэталлю.

Пракурор Мінску Алег Лаўрухін заявіў, што распачата крымінальная справа паводле артыкула 364 КК («гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных справаў»). Аднак цяпер цяпер Мікіта праходзіць падазраваным ужо паводле іншага артыкула.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства