Навіны за 15 сьнежня 2010

Слонім: Паштальёнам загадалі раздаваць паштоўкі Лукашэнкі

15.12.2010 Слонім: Паштальёнам загадалі раздаваць паштоўкі Лукашэнкі

Слонімскія паштальёны незадаволены ўчынкам свайго начальства - з самай раніцы 15 снежня ім загадалі разносіць па паштовых скрынках і раздаваць людзям паштоўкі з аўтографам Лукашэнкі.

Слонім: У аўтобус - і на ўчасткі

15.12.2010 Слонім: У аўтобус - і на ўчасткі

Адміністрацыя Слонімскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага ліцэя тэкстыльшчыкаў сабрала сваіх навучэнцаў, якім споўнілася 18 гадоў, і загадала, каб яны датэрмінова прагаласавалі на сваіх участках, дзе прыпісаныя. На спецыяльным аўтобусе дзяўчат і юнакоў развезлі па іх участках.

Асіповічы: Побач з актывістамі Някляева агітавалі непоўнагадовыя сябры БРСМ

15.12.2010 Асіповічы: Побач з актывістамі Някляева агітавалі непоўнагадовыя сябры БРСМ

У горадзе Асіповічы Магілёўскай вобласці 14 снежня побач з пікетам у падтрымку кандыдата Уладзіміра Някляева праводзілі агітацыйную акцыю сябры БРСМ. Усе яны былі непаўнагадовыя.

Мінск: У назіральнікаў і сябраў камісіі розная колькасць датэрмінова прагаласаваўшых

15.12.2010 Мінск: У назіральнікаў і сябраў камісіі розная колькасць датэрмінова прагаласаваўшых

На выбарчым участку № 53 г. Мінска, у тэрытарыяльнае падначаленне якога ўваходзяць чатыры інтэрнаты педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка, у першы дзень датэрміновага галасавання выканалі свой грамадзянскі абавязак 570 студэнтаў, хоць, па падліках камісіі, такіх было 630 чалавек.

15.12.2010 16 сьнежня пройдзе міжнародная акцыя «Свабодная Беларусь»

Маладыя эўрапейскія фэдэралісты (арганізацыя JEF-Europe) абвясьцілі аб правядзеньні 16 сьнежня чарговай, шостай па ліку міжнароднай акцыі «Свабодная Беларусь». Летась у падобным мерапрыемстве адначасова ўзялі ўдзел актывісты з найменей як 125 гарадоў ва ўсім сьвеце.

15.12.2010 Натальля Шкадун заяўляе, што будзе галадаць да вырашэньня сваіх жыльлёвых праблемаў

Шосты дзень у Магілёве галадае шматдзетная маці Натальля Шкадун. Яна дамагаецца для сваёй сям’і паляпшэньня жыльлёвых умоваў. У гарвыканкаме ведаюць пра галадоўку з публікацыяў у недзяржаўнай прэсе і заяўляюць, што прапаноўвалі не адзін варыянт вырашэньня праблемы. Ніводзін Натальлю Шкадун не задаволіў.

Пінск: Да агітацыі за дзеючага кіраўніка дзяржавы падключылі пратэстантаў

15.12.2010 Пінск: Да агітацыі за дзеючага кіраўніка дзяржавы падключылі пратэстантаў

На сайце газеты “Пінскі веснік” з’явіўся артыкул пад назвай “Слова хрысціяніну”, у якім прыхаджанін пратэстанцкай царквы разважае аб перавагах дзеючага кіраўніка Беларусі. Праз газету жыхар Пінска даводзіць аб богаабранасці дзеючай улады.

Салігорск: Галасаванне пачалося з парушэнняў

15.12.2010 Салігорск: Галасаванне пачалося з парушэнняў

На ўчастку №14 (у Фізкультурна-спартыўным комплексе) былі адзначаны факты прымусовага галасавання. У прыватнасці, тут датэрмінова і ў працоўны час прагаласавалі адразу 5 супрацоўнікаў міліцыі, а таксама жыхары інтэрнатаў №52 і №59 па вуліцы Заслонава. Апошнія актыўна скардзіліся на прымус з боку адміністрацыі.

Давераная асоба Лукашэнкі праводзіць шматлікія сустрэчы ў працоўны час

15.12.2010 Давераная асоба Лукашэнкі праводзіць шматлікія сустрэчы ў працоўны час

Дзяржаўныя газеты, што выдаюцца ў раёнах, якія на мінулым тыдні наведаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар, апублікавалі падрабязныя справаздачы аб праведзеных сустрэчах на прадпрыемствах і ўстановах. Усе сустрэчы праходзілі ў працоўны час, пры гэтым не замоўчвалася, што візіт кіраўніка вобласці звязаны з надыходзячымі выбарамі.

Мастоўскі раён: Масавае жаданне галасаваць на даму

15.12.2010 Мастоўскі раён: Масавае жаданне галасаваць на даму

Па інфармацыі сябра ўчастковай камісіі Лунненскага ўчастку №19 Мастоўскага раёна Лявона Карповіча, ажно 276 выбаршчыкаў пажадалі прагаласаваць дома. Агульная колькасць выбаршчыкаў, унесеных у спіс для галасавання, 1003.

Брэст: Каля мясцовых ВНУ прайшлі пікеты супраць датэрміновага галасавання

15.12.2010 Брэст: Каля мясцовых ВНУ прайшлі пікеты супраць датэрміновага галасавання

Ініцыятарамі правядзення падобных пікетаў ля ўваходу ў галоўны корпус Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна і каля Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага універсітэта сталі актывісты мясцовага выбарчага штаба кандыдата ў прэзыдэнты Уладзімера Някляева.

Старобін: На сустрэчу з даверанай асобай Лукашэнкі – па разнарадцы

15.12.2010 Старобін: На сустрэчу з даверанай асобай Лукашэнкі – па разнарадцы

Людзі задавалі вострыя набалелыя пытанні, на якія ў даверанай асобы не заўсёды знаходзіліся адказы. Як следства, зала старобінскага ДК падзялілася на два лагеры і пачала нагадваць усё наша падзеленае ідэалагічнай прапагандай грамадства.

Баранавічы: Старшыня камісіі выгнала з участку ўсіх назіральнікаў

15.12.2010 Баранавічы: Старшыня камісіі выгнала з участку ўсіх назіральнікаў

Першы дзень датэрміновага галасавання ў Баранавічах выявіў шмат парушэнняў выбарчага заканадаўства. Найбольш гучнае выявілася на выбарчым участку № 31 (дзіцячая гарадская паліклініка па вул. Чкалава,2), дзе старшынёй камісіі з’яўляецца галоўны ўрач паліклінікі Эльміра Багдановіч.

Маладэчна: Навучэнцы і вайскоўцы мусяць тэрмінова прагаласаваць

15.12.2010 Маладэчна: Навучэнцы і вайскоўцы мусяць тэрмінова прагаласаваць

З намерам прагаласаваць прыйшлі трое вайскоўцаў. У спісах выбаршчыкаў іх не было, і сябры камісіі ім сказалі, каб прыходзілі 19 снежня, тады іх унясуць у дадатковыя спісы. Аднак яны сказалі, што ім трэба менавіта зараз, бо ім так загадалі.

Барысаў. Супрацоўнікі БАТЭ просяць выдаць даведкі аб датэрміновым галасаванні

15.12.2010 Барысаў. Супрацоўнікі БАТЭ просяць выдаць даведкі аб датэрміновым галасаванні

Прыйшоўшыя галасаваць датэрмінова супрацоўнікі заводу БАТЭ прасілі сяброў выбарчай камісіі выдаць ім даведкі, якія пацвярджаюць факт датэрміновага галасавання. Яны казалі, што гэта патрабаванне дырэктара прадпрыемства Анатоля Капскага.

2024: Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства