viasna on patreon

Пінск: Да агітацыі за дзеючага кіраўніка дзяржавы падключылі пратэстантаў

2010 2010-12-15T12:12:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pratestanty_nj.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
фота svaboda.org

фота svaboda.org

На сайце газеты “Пінскі веснік” http://pv.brest.by/ з’явіўся артыкул пад назвай “Слова хрысціяніну”, у якім прыхаджанін пратэстанцкай царквы разважае аб перавагах дзеючага кіраўніка Беларусі. Праз газету жыхар Пінска даводзіць аб богаабранасці дзеючай улады: “Евангелие учит нас, что всякая власть дается Богом. И по большому счету, не могут люди отнимать то, на что воля Божья. Мы только можем высказать свое мнение по поводу происходящего сегодня в нашей стране”. Далей у артыкуле ставяцца пад сумніў вартасці альтэрнатыўных кандыдатаў, а галоўным здабыткам для беларусаў з’яўляецца “уверенность в завтрашнем дне и спокойствие в стране. Не ходят по нашим улицам беснующиеся толпы, не звучат на них призывы к разрушению и даже к убийствам. Смута всегда приносила горе простым людям. И всегда в смуту наживались жулики разных мастей. Поэтому, если кто-то вас призывает к смуте и бунту, не сомневайтесь — он хочет нажиться на общем горе”. Напрыканцы сваёй “споведзі” хрысціянін-евангеліст пажадаў, каб улады давалі больш магчымасцяў пратэстантам выкарыстоўваць СМІ для прапаганды сваіх ідэяў.

Па некаторых дадзеных, у Пінскім гарвыканкаме адбылася сустрэча мясцовых уладаў з кіраўнікамі рэлігійных арганізацыяў, якіх у горадзе зарэгістравана 14. У ходзе сустрэчы падкрэслівалісь спрыяльныя ўмовы для дзейнасці рэлігійных арганізацый, якія ёсць ў Беларусі, і гучалі настойлівыя рэкамендацыі даводзіць прыхаджанам, каму яны павінны быць удзячнымі за створаныя ўмовы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства