viasna on patreon

Мінск: У назіральнікаў і сябраў камісіі розная колькасць датэрмінова прагаласаваўшых

2010 2010-12-15T12:49:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pytanni.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На выбарчым участку № 53 г. Мінска, у тэрытарыяльнае падначаленне якога ўваходзяць чатыры інтэрнаты педагагічнага універсітэта імя Максіма Танка, у першы дзень датэрміновага галасавання выканалі свой грамадзянскі абавязак 570 студэнтаў, хоць, па падліках камісіі, такіх было 630 чалавек.

- Я не разумею, навошта павялічваць колькасць на такую невялікую лічбу, тым больш што я быў практычна побач і мог весці дэталёвы падлік, - здзіўляецца Павел Дабравольскі, назіральнік за выбарамі. - Звычайных грамадзян на ўчастак прыйшло літаральна тры чалавекі. На ноч на ўчастку застаўся адзін міліцыянт, а скрыня з бюлетэнямі апламбавана так, што нават шасцігадовае дзіця пры жаданні з лёгкасцю здыме і ўсталюе назад такую пломбу.

Студэнты, якія прыйшлі на ўчастак адзначалі, што прымусова іх сюды ўвогуле ніхто і не цягнуў, проста за датэрміновае галасаванне даюцца выходныя да панядзелка.

Старшыня выбарчай камісіі Васіль Стадольнік паведаміў, што на ўчастку засталіся незапоўненымі каля 1 500 бюлетэняў, аднак назваць дакладную лічбу выбаршчыкаў на ўчастку адмовіўся.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства