Навіны за 4 сьнежня 2010

Віцебск: Прыхільнікам Міхалевіча перашкаджаюць агітаваць

04.12.2010 Віцебск: Прыхільнікам Міхалевіча перашкаджаюць агітаваць

Прыхільнікам Аляксея Міхалевіча замінаюць распаўсюджваць агітацыйныя ўлёткі. З тэрыторыі гандлёвага цэнтра “Эвіком” агітатараў прагналі ахоўнікі, а каля гандлёвага цэнтру “Кантынент” нецьвярозыя грамадзяне пагражалі фізічнай расправай.

“Калінкавіцкія навіны”: апытаннем па кандыдатах

04.12.2010 “Калінкавіцкія навіны”: апытаннем па кандыдатах

Газета “Калінкавіцкія навіны” выканала ўстаноўку галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Гомельскага аблвыканкама і надрукавала апытанне сярод жыхароў раёна з агульным “адабрамс” кандыдатуры дзеючага прэзідэнта і крытыкай апанентаў.

Магілёўшчына: Патрэбная яўка даведзена

04.12.2010 Магілёўшчына: Патрэбная яўка даведзена

Па дадзеных Магілёўскага інстытута рэгіянальных сацыяльна-палітычных даследванняў, яўка на выбары будзе складаць не менш за 85%. Акрамя гэтага старшыня Магілёўскай абласной камісіі Валеры Берастаў адзначыў, што асноўная частка насельніцтва падзяляе і падтрымлівае палітыку, якую праводзіць дзеючы прэзідэнт.

Бяроза: Выбаршчыкі аспрэчваюць прапагандыстаў

04.12.2010 Бяроза: Выбаршчыкі аспрэчваюць прапагандыстаў

Падчас сустрэчы 3 снежня кандыдата Рыгора Кастусёва з выбаршчыкамі - пасля таго, як нехта з прысутных (магчыма, і спецыяльна падрыхтаваны для адпору выказванням кандыдата) распавёў, што ў разліковых квітках настаўнікаў за лістапад стаяць сумы больш за мільён рублёў - адна жанчына не вытрымала.

Брэст: Статкевіч і Ус атрымалі блаславенне і перадалі садавіну інвалідам

04.12.2010 Брэст: Статкевіч і Ус атрымалі блаславенне і перадалі садавіну інвалідам

Па дарозе на сустрэчу з выбаршчыкамі ў Брэсце кандыдаты ў прэзідэнты Мікалай Статкевіч і Дзмітрый Ус заехалі ў Свята-Міхайлаўскую царкву ў вёсцы Сцепанкі, дзе атрымалі блаславенне ад айца Сергія, які адслужыў набажэнства за здароўе кандыдатаў.

Кастусёў на Брэстчыне

04.12.2010 Кастусёў на Брэстчыне

Кандыдат у прэзідэнты РБ Рыгор Кастусёў наведаў Івацэвічы, Белаазёрск і Бярозу, дзе сустрэўся з выбаршчыкамі.

04.12.2010 З падлеткаў, падазраваных па справе аб гучным забойстве ў Віцебску, выбівалі паказанні

Магілёўскі абласны суд 29 лістапада прызнаў невінаватымі дваіх непаўнагадовых віцяблянаў — Аляксандра Логінава і Аляксандра Напаюка, абвінавачваных у забойстве, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю групай асоб (па пп. 6; 15, ч.ІІ, арт. 139 КК. РБ), у чэрвені 2009 года ў Віцебску. Пасля абвяшчэння прысуду абвінавачаныя былі вызваленыя з-пад варты ў зале судовага пасяджэння. За кратамі яны правялі амаль паўтара года — 10 месяцаў цягнулася следства і 7 — судовыя пасяджэнні.

04.12.2010 Актывісты кампаніі “Грамадзянін” зладзілі акцыю ля Белтэлерадыёкампаніі

Яе мэтай было нагадаць дзяржаўнаму тэлебачанню, што ўсе кандыдаты на прэзідэнцтва маюць роўныя правы ў доступе да СМІ і непрадузятае асвятленне дзейнасці кожнага.

04.12.2010 Ужо некалькі тыдняў Андрэя Бандарэнку трымаюць у гэтак званым ПКТ, памяшканьні камэрнага тыпу.

Як распавёў Радыё Свабода бацька прадпрымальніка, некалькі дзён таму Андрэй Бандарэнка даслаў ліст, у якім прасіў перадаць яму цёплыя рэчы. Але спроба выканаць просьбу скончылася для Валера Бандарэнкі няўдачай — супрацоўнікі адміністрацыі калёніі перадачу не прынялі.

Назіральнікі місіі АБСЕ пабывалі ў Бярозе

04.12.2010 Назіральнікі місіі АБСЕ пабывалі ў Бярозе

Доўгатэрміновыя назіральнікі місіі АБСЕ Брыгіта Хойер з Германіі і Корнэліс Куйман з Галандыі сустрэліся як з афіцыйнымі асобамі Бярозаўскага райвыканкама і раённай выбарчай камісіі, так і з прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці.

Сустрэча Рыгора Кастусёва з выбаршчыкамі ў Малечы сарваная

04.12.2010 Сустрэча Рыгора Кастусёва з выбаршчыкамі ў Малечы сарваная

Давераная асоба кандыдата Анатоль Сахаруша, атрымаўшы адказ ад Бярозаўскага райвыканкама ў другой палове дня 2 снежня, звярнуўся да дырэктара ДК за дазволам на правядзенне сустрэчы. Дырэктар адказала, што без дазволу раённага начальства пытанне вырашыць немагчыма.

Бялынічы: “Ці можна дапамагчы прагаласаваць за “бацьку”?”

04.12.2010 Бялынічы: “Ці можна дапамагчы прагаласаваць за “бацьку”?”

Такое пытанне задаў адзін са старшыняў участковых камісій падчас трэнінгу для кіраўніцтва гэтых выбаркамаў, які 3 снежня праводзіла кіраўніцтва Бялыніцкай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта.

Віцебск: Першыя агітматэрыялы – за Рымашэўскага, а пікеты – за Някляева

04.12.2010 Віцебск: Першыя агітматэрыялы – за Рымашэўскага, а пікеты – за Някляева

Улёткі ў падтрымку Віталя Рымашэўскага першымі з’явіліся ў грамадскіх месцах. Агітацыйныя матэрыялы пра Мікалая Статкевіча распаўсюджваюцца па паштовых скрынях. У падтрымку Уладзіміра Някляева ў Віцебску штодня выстаўляюць пікеты. Пікетаў з агітацыяй за іншых кандыдатаў у горадзе пакуль няма

“Гомельская праўда” агітуе толькі за аднаго кандыдата

04.12.2010 “Гомельская праўда” агітуе толькі за аднаго кандыдата

Газета “Гомельская праўда” ў апошнім выпуску змясціла адразу два матэрыялы аб кандыдатах у прэзідэнты: крытычны артыкул пра ўсіх апазіцыйных вылучэнцаў і выказванні старшыні аблвыканкама А. Якабсона аб тым, што галасаваць трэба за таго, каго ён асабіста добра ведае – гэта значыць, за “дзеючага прэзідэнта”. Дарэчы, ёсць цікавыя назіранні наконт зносінаў А. Якабсона з А. Лукашэнкам.

2024: Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства