viasna on patreon

Мастоўскі раён: Масавае жаданне галасаваць на даму

2010 2010-12-15T12:02:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/galasavanne-na-damu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па інфармацыі сябра ўчастковай камісіі Лунненскага ўчастку №19 Мастоўскага раёна Лявона Карповіча, ажно 276 выбаршчыкаў пажадалі прагаласаваць дома. Агульная колькасць выбаршчыкаў, унесеных у спіс для галасавання, 1003. Атрымліваецца, што больш чым кожны чацвёрты выбаршчык захацеў галасаваць у сваёй хаце. Жыхары цэлых вёсак не пойдуць і не паедуць у Лунна, каб галасаваць на самім участку. Зразумела жаданне насельнікаў нікуды не выбірацца ў такую пару году, аднак такі адсотак ахвотных галасаваць менавіта дома выразна сведчыць пра адпаведную “працу” і прапановы сяброў камісій, якія абыходзілі выбаршчыкаў перад галасаваннем. Цікава, што з 93 выбаршыкаў, якіх абыйшоў па Лунне Лявон Карповіч як сябра камісіі, толькі адзін выказаў жаданне галасаваць дома.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства