Навіны за 28 верасьня 2010

28.09.2010 Інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org запрашае на дзень нараджэння

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org адзначае свой 10-ы дзень нараджэння. Дзень нараджэння ладзіць Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Імпрэза адбудзецца ў сераду, 29 верасня, у “Галерэі Ў” (праспект Незалежнасцi 37а, ст. м. Плошча Перамогi). Пачатак а 18-й гадзіне.

Абарона касцёла Святога Язэпа працягваецца.

28.09.2010 Абарона касцёла Святога Язэпа працягваецца.

27 верасня да касцёла Святога Язэпа прыйшлі каля дваццаці чалавек. Акцыя прайшла без затрыманняў. На 29 верасня запланавана правядзенне круглага стала.

Слуцк: У складзе раённай выбарчай камісіі - ні аднаго прадстаўніка апазіцыі

28.09.2010 Слуцк: У складзе раённай выбарчай камісіі - ні аднаго прадстаўніка апазіцыі

Прадстаўнікі дэмакратычных партый не вылучылі ні аднаго свайго прадстаўніка ў Слуцкую раённую выбарчую камісію па выбарах прэзідэнта Беларусі. Пра гэта стала вядома на сумесным паседжанні прэзідыума Слуцкага раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама, якое адбылося 28 верасня. Па словах Віталя Амяльковіча, прадстаўніка Беларускага Хельсінскага Камітэта, які прысутнічаў на паседжанні, раённая выбарчая камісія была ўтворана за 16 хвілін. Столькі па часе доўжылася паседжанне.

Онлайн-канферэнцыя з прадстаўнікамі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»

28.09.2010 Онлайн-канферэнцыя з прадстаўнікамі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары»

28 верасня на сайце «Белорусских новостей» з 11.30 да 12.30 пройдзе онлайн-канферэнцыя з прадстаўнікамі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары». Гасцямі рэдакцыі стануць старшыня Беларускага Хельсінскага камітэта Алег Гулак і прадстаўнік аргкамітэта па стварэнні праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч.

28.09.2010 Сфармаваны выбарчыя камісіі Менска: у гарадской - тры прадстаўнікі ад апазіцыі

На сумесным паседжанні прэзідыума Менскага гарадскога Савета дэпутатаў і Менгарвыканкама сёння, 28 верасня, былі створаны Менская гарадская і раённыя гарадскія выбарчыя камісіі. У склад гарадской камісіі з 13 чалавек уключана 3 прадстаўнікі ад апазіцыі. У раённыя камісіі не ўвайшлі толькі пяцёра прэтэндэнтаў ад агульнай колькасці вылучаных.

Дзе забаронена збіраць подпісы выбаршчыкаў? Агляд па краіне (дадаецца)

28.09.2010 Дзе забаронена збіраць подпісы выбаршчыкаў? Агляд па краіне (дадаецца)

Па ўсёй краіне мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы вызначыліся з месцамі, дзе забаронена збіраць подпісы за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты. Інфармацыя, атрыманая з розных рэгіёнаў, сведчыць, што ў большасць населеных пунктаў цяжка знайсці прыдатныя для збору подпісаў людныя месцы, каб не патрапіць пад дзеянне забароны мясцовых ўладаў.

Затрыманы ў справе «пра падпалы» абвясьціў галадоўку

28.09.2010 Затрыманы ў справе «пра падпалы» абвясьціў галадоўку

Стала вядома прозьвішча яшчэ аднаго затрыманага ў справе пра напады на амбасаду Расеі ды іншыя будынкі ў Менску — гэта Ігар Трухановіч. Паводле адваката актывіста, у ізалятары ён абвясьціў галадоўку.

Магілёўшчына: У тэрытарыяльныя камісіі вылучаны 22 дэмакраты

28.09.2010 Магілёўшчына: У тэрытарыяльныя камісіі вылучаны 22 дэмакраты

“Зараз усе прэтэндэнты ў кандыдаты ў Прэзідэнты фарміруюць свае перадвыбарчыя штабы, таму народ быў больш заняты гэтай справай, чым вылучэннем у выбарчыя камісіі, - гаворыць Юры Новікаў, - акрамя гэтага шмат якія з палітычных арганізацый не маюць зарэгістраваных структур у раёнах. Няма таксама і зарэгістраваных НДА, ад якіх можна вылучыць сваіх прадстаўнікоў".

Асамблея НДА рэзка асудзіла адмову беларускага ўраду выконваць рэкамэндацыі Ўнівэрсальнага пэрыядычнага агляду ААН

28.09.2010 Асамблея НДА рэзка асудзіла адмову беларускага ўраду выконваць рэкамэндацыі Ўнівэрсальнага пэрыядычнага агляду ААН

У знак пратэста супраць ігнараваньня большасьці прынцыповых рэкамэндацыяў, адрасаваных краіне ў межах УПА па правах чалавека, Асамблея прыняла заяву.

28.09.2010 Жыхарка Маладзечна напісала на Макея заяву ў міліцыю і апынулася за кратамі

Жанчына запатрабавала прыцягнуць кіраўніка Адміністрацыі да адказнасці за парушэнне закона «Аб звароце грамадзянаў». Але ў РАЎСе склалі пратакол на яе: нібыта яна лаялася матам і нават спрабавала пакусаць міліцыянтаў.

2024: Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства