06.09.2010 Напад на ІЧУ на Акрэсціна
6 верасьня ў Мінску група анархістаў атакавала ізалятар часовага ўтрымання па вуліцы Акрэсціна. Такую інфармацыю распаўсюдзіла нібыта існая анархічная група «Сябры Свабоды».
Як паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк, у жніўні Святлана Жук, сын якой быў пакараны смерцю 18 сакавіка 2010 года, накіравала адпаведныя скаргі ў Савет міністраў і міністру ўнутраных спраў. Паводле слоў праваабаронцы, падставай для іх стала перакананне маці ў тым, што не прадастаўленне ёй такіх звестак з'яўляецца бесчалавечным і парушае артыкул 7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
У блогах і на сайтах анархістаў у інтэрнэце пацвярджаецца інфармацыя аб арышце ў Мінску сямі моладзевых актывістаў. Паводле гэтых паведамленняў, 3 верасня каля 6 гадзін раніцы супрацоўнікамі праваахоўных органаў Беларусі былі затрыманыя грамадскія актывісты.
Кандыдат у прэзыднты Беларусі ад Партыі БНФ Рыгор Кастусёў паставіў свой подпіс пад пэтыцыяй супраць сьмяротнага пакараньня. Падпісаньне пэтыцыі ладзіцца беларускай грамадзянскай кампаніяй "Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня", мэтай якой ёсьць спыненьне сьмяротнай кары ў краіне і далучэньне Беларусі да агульнаэўрапейскіх каштоўнасьцяў.