Навіны за 17 верасьня 2010

Баранавічы: Недзяржаўная газета “Intex-press” правяла апытанне патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты

17.09.2010 Баранавічы: Недзяржаўная газета “Intex-press” правяла апытанне патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты

17 верасня Баранавіцкая недзяржаўная газэта “Intex-press” надрукавала артыкул пад назвай “Хто хоча стаць кандыдатам?” Каб выявіць сур’ёзнасць намераў прэтэндэнтаў на статус кандыдата ў прэзідэнты, газета правяла сярод іх апытанне. Было прапанавана адказаць на адно пытанне: “Ці ведаеце Вы, колькі чалавек у Вашай ініцыятыўнай групе?”

З фэсту — у міліцыю, зь міліцыі — у шпіталь

17.09.2010 З фэсту — у міліцыю, зь міліцыі — у шпіталь

Гомельскі каардынатар стваранай партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Кастусь Жукоўскі, якога ўчора на этнакультурным фэсьце «Покліч Палесься» ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёну затрымала міліцыя, апынуўся ў раённым шпіталі.

Затрыманы Кастусь Жукоўскі

17.09.2010 Затрыманы Кастусь Жукоўскі

Каля гадзіны дня 17 верасня ў вёсцы Ляскавічы Петрыкаўскага раёна супрацоўнікі міліцыі затрымалі кіраўніка Гомельскай гарадской арганізацыі БХД Кастуся Жукоўскага. Жукоўскі ехаў на этнаграфічнае свята “Зоў Палесся”.

Заўтра заканчваецца чарговы тэрмін трохдзённага ўтрыманьня Сяргея Папова

17.09.2010 Заўтра заканчваецца чарговы тэрмін трохдзённага ўтрыманьня Сяргея Папова

Па словах адваката затрыманага сябра незарэгістраванай Партыі Свабоды 18 верасьня а 7 раніцы заканчваюцца трое сутак у Сяргея Попова. Ён альбо павінен выйсьці на волю, альбо, калі ёсьць падставы для абраньня меры стрыманьня на 10 сутак да прад’яўленьня абвінавачаньня, атрымаць адпаведную пастанову.

Патэнцыйным сьмяротнікам пакінулі вышэйшую меру

17.09.2010 Патэнцыйным сьмяротнікам пакінулі вышэйшую меру

Сёньня ў Вярхоўным судзе Рэспублікі Беларусь разглядалася касацыйная скарга на сьмяротны прысуд двум жыхарам Гарадзеншчыны за патройнае забойства. Прысуд Гарадзенскага абласнога суда пакінуты без зменаў.

Ігар Чапіга выйшаў на волю, а суд па ліквідацыі "Правага альянсу" працягнецца 1 кастрычніка

17.09.2010 Ігар Чапіга выйшаў на волю, а суд па ліквідацыі "Правага альянсу" працягнецца 1 кастрычніка

Як паведаміў старшыня Інфармацыйна-кансалтынгавай ўстановы "Правы альянс" Юрась Карэтнікаў, актывіста Ігара Чапігу сёньня а 7 гадзіны раніцы вызвалілі з менскага ізалятару часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна. Пасьля праверкі кампутара затрыманага прэтэнзіяў органаў дазнаньня да Чапігі не засталося.

Тамара Сідарэнка: дзеяньні з боку праваахоўных органаў я зьвязваю з нейкімі іншымі абставінамі, а не з рэальнымі падазрэньнямі

17.09.2010 Тамара Сідарэнка: дзеяньні з боку праваахоўных органаў я зьвязваю з нейкімі іншымі абставінамі, а не з рэальнымі падазрэньнямі

Сёньня ў 11 гадзін скончыліся трое сутак з моманту апошняга, ужо трэцяга, затрыманьня грамадскага актывіста, эколага Уладзіміра Валодзіна. Сустрэць яго на волі на Акрэсьціна прыйшлі сваякі і сябры. Нягледзячы на тое, што Валодзіна адпусьцілі, ён застаўся падазраваным па трох крымінальных справах.

Замежныя журналісты заклікаюць абараніць сваіх калегаў у Беларусі

17.09.2010 Замежныя журналісты заклікаюць абараніць сваіх калегаў у Беларусі

Прадстаўнікі міжнароднай журналісцкай супольнасьці рэкамэндуюць уладам Беларусі, Украіны і Расеі ўзмацніць заканадаўчую абарону журналістаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве, прынятай у Кіеве на міжнароднай канфэрэнцыі "10 гадоў забойства Георгія Гангадзэ не раскрыта: пошук новых шляхоў барацьбы з беспакаранасьцю".

Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” ў сацыяльных сетках

17.09.2010 Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” ў сацыяльных сетках

Старонкі грамадскай кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” створаны і дзейнічаюць у сацыяльных сетках.

«Народная воля» атрымала яшчэ адно папярэджанне

17.09.2010 «Народная воля» атрымала яшчэ адно папярэджанне

Яго падпісаў 13 верасня міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі. Папярэджанне вынесена за парушэнне арт. 4 закона «Аб СМІ», які прадпісвае распаўсюджваць інфармацыю, што адпавядае рэчаіснасці.

Баранавічы: Дзяржвыданне ўзяло курс на зніжэнне цікавасці да прэзідэнцкіх выбараў

17.09.2010 Баранавічы: Дзяржвыданне ўзяло курс на зніжэнне цікавасці да прэзідэнцкіх выбараў

Па ўсім відаць, прэзідэнцкія выбары ў краіне раённая газета “Наш край” разглядае як шараговую і нецікавую падзею, таму размясціла інфармацыю пра дату правядзення выбараў на трэцяй старонцы. Затое на першай размешчаны вялікі артыкул “Гречка с маслом – объеденье, а картошка – просто смак”.

2024: Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства