02.09.2010 Мінюст асцерагаецца прафсаюзнага страйкавага фонду
Мінюст папярэдзіў Свабодны прафсаюз металістаў (СПМ), што у аб'яднання могуць узнікнуць праблемы з-за стварэння фонду салідарнасці.
Адміністрацыйная справа супраць астравецкага праваабаронцы Івана Крука будзе разглядацца ў Астравецкім раённым судзе. Такое рашэнне прыняў абласны суд Гродна, адмяніўшы рашэнне суда ніжэйшай інстанцыі аб накладанні штрафа ў памеры 30 базавых велічыняў за паклёп на чыноўніка.
Разгляд скаргаў газеты “Наша ніва” ў дачыненні Міністэрства інфармацыі пачнецца 15 верасня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі, паведамляе БелаПАН. Такое рашэнне прынятае сёння, 1 верасня на папярэднім паседжанні суду па скаргах газеты. Рэдакцыя заявіла шэраг хадайніцтваў, у прыватнасці, аб выкліку ў суд спецыяліста-лінгвіста, сведкаў, а таксама аб далучэнні да справы шэрагу дакументаў. Усе хадайніцтвы былі задаволеныя.