viasna on patreon

Слуцк: У складзе раённай выбарчай камісіі - ні аднаго прадстаўніка апазіцыі

2010 2010-09-28T12:50:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dahody.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі дэмакратычных партый не вылучылі ні аднаго свайго прадстаўніка ў Слуцкую раённую выбарчую камісію па выбарах прэзідэнта Беларусі.

Пра гэта стала вядома на сумесным паседжанні прэзідыума Слуцкага раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама, якое адбылося 28 верасня. Па словах Віталя Амяльковіча, прадстаўніка Беларускага Хельсінскага Камітэта, які прысутнічаў на паседжанні, раённая выбарчая камісія была ўтворана за 16 хвілін. Столькі па часе доўжылася паседжанне.

Шасцёра членаў камісіі былі вылучаны ад палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў. Сваіх прадстаўнікоў вылучылі: Камуністычная партыя Беларусі, прафсаюз работнікаў адукацыі, грамадскае аб'яднанне «Белая Русь», Беларускі Саюз жанчын, Беларускі Саюз афіцэраў і Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў. Такім чынам, склад камісіі адпавядае новай норме выбарчага заканадаўства, якая патрабуе, каб прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў у выбаркамах было не менш, чым трэць ад агульнага складу. Тры члена камісіі вылучаныя працоўнымі калектывамі, чацвёра - грамадзянамі шляхам падачы заявы. Сярод членаў камісіі - Ларыса Дабравольская, начальнік аддзела ідэалогіі Слуцкага райвыканкама, Наталля Селязнёва, намеснік рэдактара раённай газеты «Слуцкі край», і Юры Скрыган, юрыст райвыканкаму.

Слуцкая раённая выбарчая камісія будзе працаваць практычна ў тым жа складзе, што і на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў у 2010 годзе. За выключэннем трох чалавек, склад камісіі не змяніўся. Восемь членаў утвораннай камісіі працавалі ў раённым выбаркаме падчас парламенцкіх выбараў 2008 года.
Першае паседжанне Слуцкай раённай выбарчай камісіі прызначана на 29 верасня.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства