Сфармаваны выбарчыя камісіі Менска: у гарадской - тры прадстаўнікі ад апазіцыі
На сумесным паседжанні прэзідыума Менскага гарадскога Савета дэпутатаў і Менгарвыканкама сёння, 28 верасня, былі створаны Менская гарадская і раённыя гарадскія выбарчыя камісіі. У склад гарадской камісіі з 13 чалавек уключана 3 прадстаўнікі ад апазіцыі. У раённыя камісіі не ўвайшлі толькі пяцёра прэтэндэнтаў ад агульнай колькасці вылучаных.
Усяго ў гарадскую выбарчую камісію Менска вылучалася 20 чалавек, але прайшлі ў яе склад толькі старшыня Менскай гарадской арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксей Сігаеў, старшыня Рэвізійнай камісіі Партыі БНФ Галіна Сямдзянава ды сябра Сойму Партыі БНФ Юры Хадыка.
- Тлумачэнні наконт неўключэння былі розныя, - заўважыла Галіна Сямдзянава, - прадстаўніку ад АГП, напрыклад, адмовілі з прычыны, што ён быў вылучаны раней за дазволены тэрмін. А вось непатрапіўшаму ў склад тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Менска Вінцуку Вячорку, намесніку старшыні Партыі БНФ, ды астатнім чатыром прэтэндэнтам на пасады ў раённых камісіях ад апазіцыі сказалі, што яны падалі дакументы аднымі з апошніх.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”