viasna on patreon

Магілёўшчына: У тэрытарыяльныя камісіі вылучаны 22 дэмакраты

2010 2010-09-28T09:50:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mahilo_provincesvg.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе старшыня каардынацыйнай Рады Магілёўскай абласной кааліцыі дэмакратычных сіл Юрый Новікаў.

У Магілёўскую абласную выбарчую камісіію вылучана 3 чалавекі, у раённыя 19. Сярод раёнаў, у якіх прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі вылучылі сваіх прадстаўнікоў – Ленінскі і Кастрычніцкі раёны г.Магілёва, Першамайскі і Ленінскі раёны г.Бабруйска, Чэрыкаўскі, Крычаўскі і Круглянскі.

Дэмакратычныя актывісты вылучаны як шляхам збору подпісаў, так і ад палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку ад ГА БНФ “Адраджэнне”, Аб’яднанай Грамадзянскай партыі і Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”.

Юры Новікаў адзначае нізкую актыўнасць дэмакратаў на першым этапе выбарчай кампаніі.

“Зараз усе прэтэндэнты ў кандыдаты ў Прэзідэнты фарміруюць свае перадвыбарчыя штабы, таму народ быў больш заняты гэтай справай, чым вылучэннем у выбарчыя камісіі, - гаворыць Юры Новікаў, - акрамя гэтага шмат якія з палітычных арганізацый не маюць зарэгістраваных структур у раёнах. Няма таксама і зарэгістраваных НДА, ад якіх можна вылучыць сваіх прадстаўнікоў. Большасць вылучаных у склад камісій вылучаліся шляхам збору подпісаў, а не ад той ці іншай палітычнай сілы. Разам з тым, шляхам збору подпісаў вылучаць амаль бессэнсоўна, бо існуе ў законе квота, паводле якой 1/3 склада камісіі павінна складацца з прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх арганізацый. Калі ж не праходзіш у склад камісіі як шэраговы грамадзянін, то скардзіцца няма прычын. Не ўключылі сабе і не ўключылі”.

Юры Новікаў адзначае, што чакае большай актыўнасці ад палітычных партый на этапе вылучэння ва ўчастковыя выбарчыя камісіі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства