20.09.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
На наступны дзень пасля асноўнага дня галасавання стала вядома пра знікненне назіральнікаў ад кампаніі “Права выбару” Леаніда Кулакова і Маі Навумавай.
13.09.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Эксперты кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч і Алег Гулак распавядаюць, чаму парламенцкая выбарчая кампанія ў чарговы раз засталася далёкай ад міжнародных стандартаў.
06.09.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Хроніка”: Напярэдадні парламенцкіх выбараў супрацоўнікі міліцыі тэлефануюць актывістам, каб правесці прафілактычныя гутаркі; “Чаc выбараў”: Абмяркоўваем асаблівасці падліку галасоў падчас выбараў у Беларусі.
30.08.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: На мінулым тыдні ў Мінскай прасторы “ЦЭХ” адкрылася выстава “Межы іншага”. Асноўная тэма выставы - ўяўленні пра беларускую талерантнасць у час вайсковых канфліктаў і міграцыйнага крызісу.
23.08.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Чай выбараў”: На мінулым тыдні распачалася агітацыйная частка выбарчай кампаніі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Гэты працэс пакуль мала заўважны ў грамадстве. “Асоба”: Кіраўнік Каардынацыйнай групы па Еўразіі ў Amnesty International ЗША Вячаслаў Бортнік.
16.08.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Чай выбараў”: Эксперты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" падвялі вынікі першай паловы назірання за выбарчай кампаніяй у Палату прадстаўнікоў. "Падзея": Новы фігурант па справе 19 снежня Уладзімір Кондрусь прызнаны палітвязнем.
09.08.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
У рубрыцы "Падзея" - стала вядома пра затрыманне новага фігуранта справы аб беспарадках пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. У рубрыцы "Каментра" - гісторыя гвалтоўнага затрымання АМАПаўцамі маладых людзей на вуліцы Зыбіцкай.
02.08.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
У рубрыцы "Асоба" - прадстаўніца міжнароднай арганізацыі Front Line Defenders Марыя Шышчанкова. У "Каментары" - актывістка Ніна Багінская, у якой адбіраюць лецішча праз нясплату штрафаў за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.
26.07.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Хроніка”: Удзельнікаў Дня Волі працягваюць караць вялікімі штрафамі; Камітэт па правах чалавека ААН просіць адкласці расстрэл Генадзя Якавіцкага; пенсіянерка з Бабруйска Любоў Санкевіч аштрафаваная на шэсцьсот трыццаць рублёў.
12.07.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
"Каментар эксперта": Змітру Паліенку працягнулі тэрмін следства яшчэ на адзін месяц. Такім чынам актывіст будзе знаходзіцца пад следствам да 29 ліпеня. “Падзея”: Праваабаронцы крытычна паставіліся да ўвядзення Пастановай ЦВК №18 такога крытэра адбору прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі як "палітычныя якасці” асобы.
05.07.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
30 чэрвеня Савет па правах чалавека ААН падоўжыў мандат Спецдакладчыка па Беларусі Міклаша Харасці і прыняў рэзалюцыю, якая асвятляе шырокі спектр парушэнняў правоў чалавека ў нашай краіне.
28.06.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
У "Часе выбараў" - старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына публічна заявіла, што празрыстага падліку галасоў па выніках бягучай парламенцкай кампаніі не будзе. У рубрыцы “Асоба” - удзельніца гомельскай ініцыятывы па дапамозе дзецям у псіхіатрычнай лякарні Аляксандра Ціткова.
21.06.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Па-за межамі”: У пачатку чэрвеня адбылася місія Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека ў Кыргызстан, у якой прымаў удзел віцэ-прэзідэнт гэтай арганізацыі і Старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі.
14.06.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Хроніка”: Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да Эдуарда Пальчыса - стваральніка блога 1863х, больш вядомага як Jhon Silver; “Час выбараў”: Праваабаронцы за свабодныя выбары абвясцілі пра пачатак назірання за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі.
06.06.2016 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Кіраўнік Віцебскай філіі праваабарончага цэнтра “Вясна” Леанід Свецік; “Падзея”: 2 чэрвеня ў Мінску адбылася прэзентацыя зборніка “Люстрацыя для Беларусі”, падрыхтаванага аднайменнай грамадскай ініцыятывай.