viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2016 2016-07-12T14:03:00+0300 2018-01-30T17:42:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) уэфіры незалежнай радыёстанцыі“Беларускае Радыё Рацыя”- праграма"Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

"Хроніка":

Салігорскі актывіст Уладзімір Шыла накіраваў у раённы суд скаргу на забарону гарадскімі ўладамі мітынгу, на якім планавалася сфармуляваць “наказы” мясцовым дэлегатам на Беларускі Усенародны сход; У Брэсце міліцыя забрала кампутар і мабільны тэлефон у мясцовага блогера і кандыдата ў дэпутаты парламента Сяргея Пятрухіна, а следчы камітэт вызывае яго на допыт; У Брэсце міліцыя забрала кампутар і мабільны тэлефон у мясцовага блогера і кандыдата ў дэпутаты парламента Сяргея Пятрухіна, а следчы камітэт вызывае яго на допыт.

"Каментар эксперта":

Змітру Паліенку працягнулі тэрмін следства яшчэ на адзін месяц. Такім чынам актывіст  будзе знаходзіцца пад следствам да 29 ліпеня. Праваабаронца Наста Лойка адзначыла, што знаходжанне Паліенкі такі працяглы час пад следствам бачыцца непрапарцыйнымі мерамі

“Падзея”:

Праваабаронцы крытычна паставіліся да ўвядзення Пастановай ЦВК №18 такога крытэра адбору прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі як "палітычныя якасці” асобы.

“Час выбараў”:

Савет па правах чалавека ААН прыняў рэзалюцыю пра абарону правоў чалавека ў анлайн-асяроддзі, ў якой заклікае ўсе дзяржавы да вырашэння праблем ў сферы бяспекі ў Інтэрнэце ў адпаведнасці з іх міжнароднымі абавязацельствамі ў галіне правоў чалавека.

Госць рубрыкі "Асоба":

Праваабаронца, каардынатар Беларускай гуманітарнай місіі ва Украіне Зміцер Салаўёў. Вядзем гутарку пра становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі ды Украіне, а таксама сумесныя праекты ды кампаніі адвокасі з украінскімі праваабаронцамі.

 У музычных паўзах – кампазіцыі гурта Harotnica.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2016-07-12_Hanna_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства