viasna on patreon

Затрыманне пасля размовы ў чат-рулетцы, канфіскацыя кватэры журналіста: хроніка пераследу 12 ліпеня Дапоўнена

2024 2024-07-12T13:45:00+0300 2024-07-15T14:43:29+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aljaksandr-syryca.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 12 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

Па вяртанні ў Беларусь затрымалі былую адміністратарку чата "Беларусы Tarnogaj" Іну Корзун

ina-korzun.jpg
Іна Корзун

На "пакаяльным відэа" Іна кажа, што ўдзельнічала ў мітынгах, пакідала "негатыўныя каментары", а ў 2021 годзе з'ехала ў Польшчу, дзе стварыла чат "Беларусы Tarnogaj" (Tarnogaj — адзін з раёнаў Уроцлава).

Пасля яна перадала правы адміністратара іншаму чалавеку і вярнулася ў Беларусь, дзе і была затрымана.


У "спіс тэрарыстаў" унеслі "юбілейнага" 450-га беларуса

Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці" — там з'явіліся прозвішчы яшчэ трох чалавек.

Сярод іх жыхар Баранавічаў Яўген Кладоў, былы ўчастковы Яўген Ціханаў, а таксама 63-гадовы Сяргей Шэлег.

Цяпер у "тэрарыстычным спісе" 1190 чалавек, з іх 450 — беларусы.


Чарговае папаўненне Спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў

У яго трапілі:

  • Telegram-каналы і чаты "Одно окно. Помощь беларусам и беларускам", "Tamashevich_War", "WHITE LIVES MATTER", "NSDAP Archive", "Чат Беларусь LIVE";
  • Instagram старонкі "gorzl", "pachramiejeu", "dereviashki_palki", "dicht_pappe", "natalyabasaliga", "bsffreedom", "zhive.belarus", "kostet1985";
  • Відэа "Дневники 1945 года.Последние записи.Йозефа Геббельса(аудиокнига)";
  • Сайт orsha.еu;
  • Youtube-канал "Будзьма Беларусамi";
  • Старонка ў Threads, Viber, Dzen, LiveJournal праекту "Это Минск, детка";
  • Facebook-старонка "Иван Бардашевич";
  • Старонкі ў "Аднакласніках" "Олег Давыдов", "Михаил Металыч", "Юрий Кнышев", "мой лунинец", "микашевичиРБ", "РОМАН ЛЕВИН", "Старый Лунин", "Сябры сацыял-дэмакратыi";
  • TikTok-старонкі "scorpion", "Латушка i рух За Свабоду", "nil_la2", "Artyom", "Veselyj", "nash_minsk", "scorpion1808053", "Правда Беларуси», "legal_initiative_belarus", "belpahonia", "АНДРЮХА 2", "Арцём Юр,евiч", "Сапраўдны Беларус", "sens.belarus".

Вядомы беларускі суддзя Аляксандр Сырыца апынуўся за кратамі за стварэнне баскетбольнага чата

aljaksandr-syryca.jpg
Аляксандр Сырыца

Пра гэта стала вядома "Еўрарадыё". Яго затрымалі ў студзені 2024 году, калі ён вяртаўся ў Беларусь. Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА. Яго абвінавачваюць у «абразе Лукашэнкі» і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання».

Сырыца раней лічыў, што прыезд у Беларусь не звязаны з вялікімі рызыкамі. На мяжы затрымалі таксама і ягоную жонку (яна адсядзела суткі). А ўдзельнікаў чата выклікалі на допыт.

Аляксандр Сырыца на працягу многіх гадоў быў адным з найлепшых баскетбольных арбітраў Беларусі. Судзьдзя FIBA ​​з 2005 года. У 2019 годзе разам з калегамі Сырыца падаў у суд на федэрацыю баскетбола, прайграў і патрапіў у чорны спіс. Жыў у Аўстраліі, займаўся бізнэсам, часта бываў ва Украіне.

Адзначым, што 16 студзеня КДБ прызнала "экстрэмісцкім фармаваннем" фонд "Fund of Belarus Friend LTD" — тады паведамлялася, што дачыненне да яго мае грамадзянін Беларусі Аляксандр Сырыца.


Беларуса затрымалі за падтрымку Украіны ў чат-рулетцы — сілавікі прымусілі сказаць пра "любімую Расію"

Пасля размовы з правакатарам Юрыем Комарам у чат-рулетцы затрымалі жыхара Мінска. Мужчына выказаў падтрымку Украіне і сказаў, што падтрымаў бы Полк Каліноўскага.

Сярод іншага, на "пакаяльным відэа" мужчыну прымусілі сказаць, што ён "нагаварыў гадасцей пра нашу суседку Расію, якую я вельмі люблю".


Канфіскавалі кватэру былога супрацоўніка АНТ і блогера Івана Падрэза

Пра гэта ён напісаў у сваім Instagram.

"Кватэра, якая фармальна належала мне, цяпер канфіскаваная. Маю 78-гадовую маці выкінулі з яе. Яна правяла 3 тыдні ў шпіталях, а потым у сяброўкі. <...> Гэта па-за межамі маралі. Выкідваюць з дому 78-гадовую жанчыну".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства