viasna on patreon

Затрыманне за татуіроўку "х*й войне" і данаты ў BYSOL: хроніка пераследу 16 ліпеня Дапоўнена

2024 2024-07-16T13:29:00+0300 2024-07-16T18:01:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne-ushodnia-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 16 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

За ўдзел у акцыях пратэсту і каментары затрымалі эканаміста

На "пакаяльным відэа" затрыманы кажа, што удзельнічаў у паслявыбарчых акцыях пратэсту, быў падпісаны на "экстрэмісцкія" тэелеграм-каналы, дзе пакідаў негатыўныя каментары пра сілавікоў, а таксама нібыта даслаў "Чорнай кнігі Беларусі" інфармацыю пра пракурорскага работніка, з якім гуляў у більярд.


Пракуратура распавяла, чаму шэраг украінскіх тэлеграм-каналаў прызналі "экстрэмісцкімі" — там распальвалі варожасць да расіян

Па заявах пракуратуры Стаўбцоўскага раёна інфармацыйная прадукцыя Telegram-каналаў "STERNENKO", "PETLYARIS", "+ Вертикаль" і "Скринька Пандори" прызнаныя судом "экстрэмісцкімі матэрыяламі".

Паведамляецца, што ў гэтых каналах нібыта "размяшчалася інфармацыя, накіраваная на распальванне палітычнай і нацыянальнай варожасці ў адносінах да Беларусі і Расіі, беларускага і расійскага народаў, дапускаліся публікацыі з абразамі Лукашэнкі".


За антываенную татуіроўку затрымалі беларуску — на яе данеслі госці "Славянскага Базару"

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

На руцэ ў дзяўчыны была татуіроўка "х*й войне" — сілавікі назвалі гэта "лозунгам з экстрэмісцкіх рэсурсаў".


Затрымалі старэйшага спецыяліста па тэсціраванню мінскай IT-кампаніі

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў паслявыбарчай акцыі пратэсту, падпісках на "экстрэмісцкія" рэсурсы, а таксама ў данаце ў памеры 15 долараў фонду "BYSOL". Паведамляецца, што за гэта затрыманага прымусілі "добраахвотна" пералічыць нейкую суму грошаў адной з медустаноў.

Як мы адзначалі раней, ГУБАЗіК мае два сцэнары ў дачыненні да затрыманых за палітыку беларусаў — калі чалавек шмат зарабляе, то яны пішуць "чаго яму не хапала ў жыцці", а калі не — то "як ён збіраўся змяняць краіну, калі не можа змяніць сваё жыццё". У гісторыі з гэтым затрыманнем быў абраны першы сцэнар — мужчыну прымусілі назваць свой вялікі заробак у амаль 3000$.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства