viasna on patreon

Двое новых "хросных" са Швейцарыі і Чэхіі для палітвязняў у Беларусі

2024 2024-07-16T14:37:00+0300 2024-07-16T16:12:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/westandbyyou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У межах кампаніі #WeStandBYyou Беат Флах (партыя "Грунліберале", Швейцарыя) і Майкл Тонгі ("Зялёныя", Швейцарыя) сталі "хроснымі" Арцёма Караткевіча і Руслана Завадзіча.

Beat-Flach-632x842.jpg

Арцём Караткевіч быў арыштаваны 9 чэрвеня 2023 года за мадэрацыю канала, які суд пазней прызнаў экстрэмісцкім. Арцёма асудзілі да чатырох гадоў калоніі нібыта за "стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзеле ў ім" (артыкул 361-1).

Беат Флах — сябра Нацыянальнай рады Швейцарыі і віцэ-прэзідэнт парламенцкай групы "Грунліберале". Ён становіцца "хросным" Арцёма Караткевіча і тлумачыць сваё рашэнне:

"Арцёма несправядліва асудзілі да пазбаўлення волі ў Беларусі. Толькі за тое, што той крытыкаваў адсутнасць дэмакратыі ў сваёй краіне. У справядлівым грамадстве ніхто не мусіць пераследвацца або быць зняволеным у турме за адстойванне асноўных правоў чалавека і дэмакратычных каштоўнасцяў".

Michael-To%CC%88ngi-632x843.jpg
Майкл Тонга

Руслан Завадзіч працаваў валанцёрам у беларускай экалагічнай арганізацыі, якая займаецца абаронай мясцовых відаў птушак. Ён таксама зрабіў ахвяраванне ў дабрачынную арганізацыю, якая падтрымлівала палітвязняў у Беларусі. Руслана асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі за яго ахвяраванні, якія прызналі "фінансаваннем экстрэмісцкай дзейнасці" (артыкул 361-2).

Майкл Тонгі — сябра Швейцарскай нацыянальнай рады ад партыі "Зялёныя". Ён салідарны з Русланам Завадзічам і заяўляе:

"Рэжым Лукашэнкі пераследуе людзей, якія не прымаюць рэпрэсіўныя ўмовы ў Беларусі, якія ім супраціўляюцца. Гэтыя смелыя людзі былі адвольна асуджаныя да турэмнага зняволення, як гэта здарылася з Русланам Завадзічам. Я бяру на сябе абавязкі яго "хроснага" і патрабую вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства