viasna on patreon

У Мінску асудзілі Алену Церашкову, двухразовую чэмпіёнку Беларусі па тэквандо, пісьменніцу і хірургіню

2024 2024-06-21T09:26:00+0300 2024-06-21T10:28:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/cerashkova-alena-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Церашкова. Фота: Ул. Грыдзіна

Алена Церашкова. Фота: Ул. Грыдзіна

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 20 чэрвеня вынесены прысуд двухразовай чэмпіёнцы Беларусі па тэквандо, пісьменніцы і хірургіні Алены Церашковай. Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе (ч. 1 арт 342 КК).

Справу пазглядала суддзя Юльяна Шчэрба.

Інфармацыя пра затрыманне Церашковай з’явілася 20 траўня. У мінулыя гады яе неаднаразова затрымлівалі і каралі адміністрацыйнымі штрафамі.

Вядома, што Алена — маці чацвярых дзяцей, сястра актывіста і палітвязня Максіма Вінярскага, асуджанага на 5 гадоў пазбаўлення волі.

Суд прызнаў яе вінаватай і пакараў абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на тры гады.

Яна вызваленая з-пад варты ў залі суда, паведамляе "Свабода".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства