viasna on patreon

Экс-кіраўніка Рэспубліканскага турыстычнага саюза асудзілі да 7,5 гадоў калоніі за "здраду дзяржаве"

2024 2024-07-15T09:29:28+0300 2024-07-15T09:29:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mirski_1.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Мінскім гарадскім судзе за "зрадау дзяржаве" (ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса) да сямі з паловай гадоў калоніі асудзілі былога кіраўніка Рэспубліканскага турыстычнага саюза Аляксандра Мірскага. Справу супраць яго ў закрытым рэжыме разглядала Алена Шылько на сямі судовых пасяджэннях. Прысуд быў вынесены яшчэ 11 жніўня 2023 года, але пра яго стала вядома толькі цяпер з прапагандысцкага фільма АНТ. Тэрмін Мірскі адбывае ў калоніі № 22 у Івацэвічах. У фільме ён паказаны з "экстрэмісцкай" жоўтай біркай.

mirski_1.png
Аляксандр Мірскі. Скрыншот з фільма АНТ

У фільме АНТ Аляксандр кажа, што ў 2015 годзе прыехаў у Літву, дзе яго "жорстка прынялі" мясцовыя супрацоўнікі Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі. Пры дапамозе шантажу яго прымусілі супрацоўнічаць з ведамствам.

Сцвярджаецца, што цягам сямі гадоў перыядычна сустракаўся з супрацоўнікамі дэпартамента. Ён меў шмат знаёмых у розных сферах у Беларусі, і супрацоўнікаў літоўскіх спецслужбаў цікавілі звесткі аб некаторых з іх. Усяго экс-кіраўнік турсаюза перадаў у Літву звесткі больш чым пра 100 людзей. Як гаворыцца ў роліку, Аляксандр Мірскі атрымаў доступ да "некалькіх выданняў тэлефоннага даведніка Нацбанка" і некалькіх камерцыйных банкаў.

Верагодна, гэта ўсё легла ў аснову абвінавачвання паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэкса.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства