viasna on patreon

Адмена фестывалю касплэя, блакіроўка каталіцкага парталу: хроніка пераследу 13-15 ліпеня Дапоўнена

2024 2024-07-15T14:59:00+0300 2024-07-16T11:33:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kasplei-festyval-u-polacku.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 13-15 ліпеня 2024 году збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

У Беларусі новае "экстрэмісцкае фармаванне" — "ШапитоДичь"

Адапеднае рашэнне прынятае КДБ 4 ліпеня. Паводле ведамства, дачыненне да суполкі маюць Елькіна Алена і Подаў Станіслаў.

Адзначым, што праз пошук нельга знайсці тэлеграм-канал "ШапитоДичь".


Па вяртанні з адпачынку ў Італіі затрымалі мужчыну

На "пакаяльным відэа" ад 15 ліпеня ён "прызнаецца" ва ўдзеле ў паслявыбарчых акцыях пратэсту, а таксама ў тым, што дасылаў інфармацыю пра міліцыянтаў ініцыятыве "Чорная Кніга Беларусі".


У Беларусі заблакавалі каталіцкі партал katolik.lifе

Паведамляецца, што гэта было зроблена "на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі". Раней сайт быў заблакаваны ў Расіі.

"Прычыны афіцыйна ніхто не паведаміў, але яны для нас відавочныя – мы распавядаем не толькі пра пазітыў, але і пра закрыты Чырвоны касцёл, пра арышты святароў, пра тое, як вернікі перажываюць вайну. Бо гэта таксама, на жаль, стала для многіх часткай "каталіцкага жыцця".


25-гадовага мінчука затрымалі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту

У "пакаяльным" відэа ад 15 ліпеня сцвярджаецца, што затрыманаму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.


У Полацку адмянілі фестываль касплея і K-pop з-за "прапаганды няправільных каштоўнасцяў"

Гаворка пра касплей-шоу "Кампай Полацк", якое было прызначана на 27 ліпеня ў мясцовым палацы культуры. Пра адмену мерапрыемства напісалі арганізатары:

"З 1 ліпеня 2024 года ў ПК новы дырэктар. Ён лічыць, што анімэ прапагандуе няправільныя каштоўнасці. Тыдзень вёў перамовы. Я не змог яго пераканаць, што Кампай бяскрыўдны дзіцячы ранішнік 12+".


МУС: на рок-канцэрце пад Пінскам затрымалі 56 чалавек

Ведамства паведаміла, што гэта былі жыхары Мінска, Гродна, Віцебска, Брэста, Пінска і Лунінца, сярод якіх былі «датычныя да экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку да масавых беспарадкаў у 2020 годзе».

Таксама МУС адзначыла, што сярод затрыманых "былі сваякі ўдзельнікаў баявых дзеянняў ва Украіне".

11 удзельнікаў канцэрту былі прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці за "распаўсюд нацысцкай сімволікі" і "экстрэмісцкіх матэрыялаў". Арганізатараў (42-х і 41-х гадовыя жыхары Пінскага раёна) прыцягнулі да адказнасці за "парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў".


Палітзняволены святар Анджэй Юхневіч знаходзіцца ў знясіленым стане

andzhei-jukhnevicz_1.jpg
Анджэй Юхневіч

Пра гэта паведаміў Katolik.lifе, са спасылкай на вернікаў з ягонай парафіі.

Вернікам парафіі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне дагэтуль невядома, у чым менавіта і па якім артыкуле абвінавачваюць іхняга пробашча — гэта тлумачаць таямніцай следства. У святара ёсць адвакат, але ён таксама нічога не паведамляе, паколькі вымушаны быў даць падпіску аб неразгалошванні.

Адзінае, што перадалі вернікам — святар знаходзіцца ў знясіленым стане, ён быў пазбаўлены многіх базавых чалавечых патрэбаў. Да прыкладу, толькі нядаўна яму далі магчымасць прыняць душ — пасля амаль двух месяцаў зняволення.

Вернікі пішуць пробашчу лісты ў СІЗА, перадаюць перадачы, каб ён не адчуваў сябе ў адзіноце, імкнуцца хадайнічаць перад органамі следства і пракуратуры, каб яго выпусцілі з-пад варты пад падпіску аб нявыездзе. У парафіі пісалі калектыўны зварот у апарат упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, але там адказалі, што не могуць нічым дапамагчы ў гэтай справе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства