Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё
Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) уэфіры незалежнай радыёстанцыі“Беларускае Радыё Рацыя”- праграма"Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
“Хроніка”: Дваццаць трэцяга чэрвеня супрацоўнікі ДАІ беспадстаўна канфіскафалі аўтамабіль у актывіста Яўгена Батуры; Баранавіцкі актывіст Рыгор Грык збіраецца правесці пікет супраць прымусовага галасавання на выбарах; Прадстаўнік незалежнага прафсаюзу Гомельшчыны Віктар Казлоў накіраваў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека.
“Каментар эксперта”: Магілёўскія ўлады адмовілі ў рэгістрацыі грамадзкаму абʼяднаньню «Магілёўскі гендэрны цэнтр “Ружа”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі расцэньвае гэтую адмову як упартае нежаданне ўладаў прызнаваць любыя праблемы з правамі чалавека ў Беларусі.
“Падзея”: Трыццатага чэрвеня Савет па правах чалавека ААН падоўжыў мандат Спецдакладчыка па Беларусі Міклаша Харасці і прыняў рэзалюцыю, якая асвятляе шырокі спектр парушэнняў правоў чалавека ў нашай краіне.
“Час выбараў”: Назіральнікі падвялі вынікі аднаго з ключавых этапаў бягучай парламенцкай кампаніі - фармавання тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій.
“Асоба”: Старшыня Магілёўскага праваабарончага цэнтра Барыс Бухель. Са спадаром Барысам абмяркоўваем грамадска-палітычны клімат у Магілёве напярэдадні парламенцкіх выбараў, становішча незалежных журналістаў у горадзе, а таксама праблемы, з якімі магілёўцы звяртаюцца да праваабаронцаў.
У музычных паўзах - кампазіцыя фолк-рок гурта Irdorath.