viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2016 2016-08-30T11:53:09+0300 2018-01-30T17:33:02+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Праваабарончы цэнтр “Вясна” дамогся паўторнага разгляду справы аб сэксуальным дамагальніцтве да падлетка ў Гомельскім СІЗА; Першамайскі суд Мінску аштрафаваў грамадскага актывіста Паўла Вінаградава за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі “Дзякуй за нагляд"; 25 жніўня ў Мінску “Малады фронт” правёў акцыю, прысвечаную ўваходжанню ў сілу Дэкларацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.

“Чай выбараў”:  Цэнтрвыбаркам і МЗС Беларусі ігнаруюць міжнародную арганізацыю па маніторынгу выбараў ENEMO; У Бабруйску ў кандыдатаў узніклі праблемы з адкрыццём рахункаў; На Гомельшчыне працягваюцца напады на агітацыйныя пікеты; УЛунінецкім раёне ўлады перашкаджаюць весці агітацыйную кампанію кандыдату ад Грамады Леаніду Дубаносаву.

“Каментар”: 25 жніўня у Судзе Цэнтральнага раёна Мінска разглядалася справа аб прызнанні сайта 1863x.com, які вёў затрыманы блогер Эдуард Пальчыс, экстрэмісцкім. У выніку суддзя прызнала экстрэмісцкімі 9 змешчаных на сайце артыкулаў. Юрыст праваабарончага цэнтру “Вясна” Павел Сапелка адзначае, што рашэнне прынятае без захавання права на справядлівы суд.

“Падзея”: На мінулым тыдні ў Мінскай прасторы “ЦЭХ” адкрылася выстава “Межы іншага”. Асноўная тэма выставы - ўяўленні пра беларускую талерантнасць у час вайсковых канфліктаў і міграцыйнага крызісу.

“Па-за межамі”: 39-ы Кангрэс FIDH у афрыканскім Ёханэсбургу завяршыўся выбарамі Міжнароднага бюро FIDH, у якіх удзельнічалі кіраўнік Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі і юрыст арганізацыі Валянцін Стэфановіч. Паўнамоцтвы Алеся Бяляцкага на пасадзе віцэ-прэзідэнта FIDH завершыліся пасля трэцяга тэрміну.

У музычных паўзах – кампазіцыі гурта “Океан Ельзи.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2016-08-30_Hanna_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства