viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2016 2016-07-26T10:54:51+0300 2018-01-30T17:42:33+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска: 

 “Хроніка”: Удзельнікаў Дня Волі працягваюць караць вялікімі штрафамі; Камітэт па правах чалавека ААН просіць адкласці расстрэл Генадзя Якавіцкага; пенсіянерка з Бабруйска Любоў Санкевіч аштрафаваная на шэсцьсот трыццаць рублёў за ўдзел у недазволенай акцыі; на Гомельшчыне крышнаіт атрымаў штраф за спевы на вуліцы.

 “Каментар эксперта”: Праваабаронца Наста Лойка распавядае пра новыя акалічнасці справы раварыста Зміцера Паліенка, удзельніка акцыі “Крытычная маса”, які ўжо трэці месяц знаходзіцца за кратамі.

“Час выбараў”: Цэнтральная камісія па выбрах не бачыць падстаў для таго, каб перастаць выкарыстоўваць  тэрмін "палітычныя якасці”; правацэнтрысты зладзілі пікет па зборы подпісаў насупраць “Белтэлерадыёкампаніі”; гродзенскім назіральнікам адмовілі ў магчымасці прысутнічаць пры праверцы подпісаў, ды іншыя навіны, звязаныя з Парламенцкімі выбарамі-2016.

 “Падзея тыдня”: Дваццатага ліпеня ў Кіеве ў выніку выбуху аўтамабіля загінуў вядомы беларускі і расійскі журналіст, заснавальнік “Беларускага партызану” Павел Шарамет. І хоць ужо шмат гадоў Павел Шарамет жыў і працаваў па-за межамі Беларусі, ён заўсёды рэагавал на значныя падзеі, якія адбываліся ў нашай краіне. Журналіста вельмі цікавіла становішча з правамі чалавека ў Беларусі і часта звяртаўся да гэтай тэмы ў сваіх матэрыялах. Старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі і сябра арганізацыі Таццяна Рэвяка дзеляцца сваімі ўспамінамі пра Паўла.

 “Асоба”: Старшыня Беларускага Саюза ў Польшчы Яўген Вапа. Спадар Яўген распавядае пра паняцце мовы нянавісці, пра тое, як новыя законы робяць чалавека безабаронным, а таксама про дзейнасць польскіх праваабарончых арганізацый і праблемы, з якімі яны сутыкаюцца.

У музычных паўзах паслухаем кампазіцыі з апошняга альбома гурта “Океан Ельзи” “Без меж”.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2016-07-26_Hanna_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства