viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2016 2016-08-09T11:54:10+0300 2018-01-30T17:40:41+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Справа аб смерці ў Мінскім СІЗА Ігара Пцічкіна перададзеная ў суд; Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў індывідуальны зварот асуджанага да смяротнага пакарання Сяргея Хмялеўскага; Мінскі гарадскі суд адмовіўся прызнаваць зніклага былога міністра МУС Юрыя Захаранку памерлым. Расійская юрыстка Марыя Рымар атрымала вялікі штраф за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.

“Чай выбараў”:  2 жніўня завяршыўся этап вылучэння кандыдатаў у дэпутаты; У Віцебску спевы на пікеце па зборы подпісаў кваліфікавалі як несанкцыянаваную масавую акцыю; Полацкую актывістку Вольгу Дамаскіну, якая збіралася ў дэпутаты, звольнілі з працы; Вылучэнцу ў кандыдаты ў дэпутаты Алесю Лагвінцу адмовілі ў рэгістрацыі з-за канцэрта Лявона Вольскага.

“Падзея”: Стала вядома пра затрыманне новага фігуранта справы аб беспарадках пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года. Ім з’яўляееца жыхар пасёлка Рудзенск Уладзімір Кондрусь, зараз ён знаходзіцца ў СІЗА на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

“Каментар”: У Мінску пачасціліся выпадкі неабгрунтаванага затрымання і несуразмернага прымянення грубай сілы міліцыянтамі ў дачыненні да грамадзян.  Так, у выходныя 30-31 ліпеня амапаўцы масава затрымлівалі людзей у цэнтры горада з-за таго, што тыя небыта знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення. І ў некаторых выпадках затрыманні адбываліся з прымяненнем сілы. Так, двое маладых людзей былі гвалтоўна затрыманя за тое, што пілі сідр ля бара на вуліцы Зыбіцкай. Пацярпелая распавядае гісторыю затрымання.

У музычных паўзах – кампазіцыі гурта ZnaROCK.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2016-08-09_Hanna_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства