Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё
Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
“Хроніка”: Напярэдадні акцыі ля расійскага пасольства затрымалі актывістаў Зміцера Дашкевіча і Вольгу Нікалайчык; Міжнародныя праваабаронцы заклікаюць беларускія ўлады ўстрымацца ад экстрадыцыі і вызваліць з-пад варты туркменскага журналіста Чары Анамурадава; Працягваюцца допыты актывістаў анархічнага руху з нагоды акцыі супраць Белтэлерадыёкампаніі.
“Каментар”: Праваабаронца Зміцер Салаўёў распавядае пра кампанію “Стоп загон”, якая накіраваная на спыненне прымусу беларускіх студэнтаў да датэрміновага галасавання. А эксперт кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч разважае пра ролю працоўных калектываў у беларускім выбарчым працэсе.
“Час выбараў”: 11 верасня ў Беларусі адбыліся выбары дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў. Па афіцыйным дадзеным, агучаным Цэнтрвыбаркамам, яўка на ўчастках склала амаль 75%. Аднак незалежныя назіральнікі з сумам адзначаюць, што падчас гэтых выбараў якасных зменаў у арганізацыі выбарчага працэсу не адбылося. Эксперты кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч і Алег Гулак распавядаюць, чаму парламенцкая выбарчая кампанія ў чарговы раз засталася далёкай ад міжнародных стандартаў.
У музычных паўзах – кампазіцыі гурта NRM.