viasna on patreon

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

2016 2016-06-06T15:47:00+0300 2017-10-25T14:55:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 22:00 (паўтор у суботу ў 7:00) уэфіры незалежнай радыёстанцыі“Беларускае Радыё Рацыя”- праграма"Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Ініцыятарка аб’яднання “Матчын рух 328”, якому ўлады адмаўляюць у рэгістрацыі, Ларыса Жыгар стала лаўрэатам праваабарончай прэміі “Ты можаш!”; Актывіст Вячаслаў Сіўчык аштрафаваны на 50 базавых велічынь; Праваабарончы цэнтр “Вясна” выступіў з патрабаваннем спыніць палітычны пераслед актывіста Паўла Вінаградава.

“Падзея”: 2 чэрвеня ў Мінску адбылася прэзентацыя зборніка “Люстрацыя для Беларусі”, падрыхтаванага аднайменнай грамадскай ініцыятывай. У выданні з серыі “Шлях да свабоды” прадстаўлены праект канцэпцыі люстрацыі для Беларусі і шэраг міжнародных прававых дакументаў па гэтай тэме. Таксама ў зборнік увайшлі меркаванні наконт люстрацыі вядомых грамадскіх дзеячаў, палітыкаў, праваабаронцаў і журналістаў, сярод якіх Алесь Бяляцкі, Андрэй Саннікаў, Генадзь Фядыніч, Вацлаў Арэшка, Вінцук Вячорка. 

“Асоба”: Кіраўнік Віцебскай філіі праваабарончага цэнтра “Вясна” Леанід Свецік. Ён займаецца абаронай правоў чалавека яшчэ з 1999 года. Галоўным штуршком для пачатку гэтай дзейнасці для яго стаў асабісты досвед пераследу і спробы дамагчыся прызнання парушэння сваіх правоў на міжнародным узроўне. Пра свій шлях да праваабарона Леанід Свецік распавядае ў праграме “Вясна”. 

У музычных паўзах –новы алтьбом праекта Shuma.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства