06.11.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: Былы палітычны вязень Зміцер Паліенка распавядае пра жыццё ў за кратамі: пра быт, стасункі з іншымі зняволенымі і з адміністрацыяй, падтрымку са ўсяго свету і пра тое, як змяніліся яго погляды за гэты няпросты час.
30.10.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея": 24 кастрычніка на волю выйшай беларускі палітвязень Зміцер Паліенка, які правёў паўтары гады зняволення ў Бабруйская колоніі №2. Пасля вызвалення грамадскі актывіст наведаў у Мінску Праваабарончы цэнтр "Вясна".
23.10.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар”: Сітуацыя ў Брэсце вакол акумулятарнага завода застаецца напружанай. Нягледзячы на затрыманні, штрафы і арышты, на нядзельныя акцыі, так званыя “кармленні галубоў”, на плошчы Леніна прыходзіць усё больш і больш людзей.
16.10.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: Тыдзень супраць смяротнага пакарання ў Беларусі завершыўся мерапрыемствам у літоўскай амбасадзе ў Мінску, дзе мастачка Таццяна Тур зладзіла перфоманс пра пакуты родных людзей, якія былі пакараныя смерцю.
09.10.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: Пятага кастрычніка ў Беларусі распачаўся Тыдзень супраць смяротнага пакарання. У межах тыдня праваабаронцы “Вясны” ладзяць шэраг мерапрыемстваў, мэта якіх – данесці актуальнасць праблемы смяротнага пакарання да як мага большай колькасці людзей.
02.10.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар эксперта”: Улады Беларусі ўпершыню за 20 гадоў накіравалі ў КПЧ ААН справаздачу аб сытуацыі ў краіне з правамі чалавека. Праваабаронцы Беларусі, у сваю чаргу, падрыхтавалі і даслалі ў КПЧ ААН альтэрнатыўную справаздачу. Яны распавядаюць пра самыя вострыя праблемы выканання краінай Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.
25.09.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар”: Светлагорская праваабаронца Алена Маслюкова распавядае пра ціск на яе з боку міліцыянтаў, пратакол за удзел у флэшмобе супраць працы кітайскага завода беленай цэлюлозы і пра затрыманні пасля гэтага флэшмобу.
18.09.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: У межах Нарады АБСЭ па выкананні абавязальніцтваў у галіне чалавечага вымярэння ў Варшаве 12 верасня беларускія няўрадавыя арганізацыі правялі паралельнае мерапрыемства, прысвечанае агляду становішча з правамі чалавека ў Беларусі.
11.09.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Хроніка”: Восьмага верасня ва ўсім свеце адзначаўся Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў; З патрабаваннем адмяніць пакаранне лідарам незалежнага прафсаюзу РЭП Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку выступілі Глабальны саюз IndustriALL і Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў;
04.09.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар эксперта”: ПЦ “Вясна” апублікаваў аналітычны агляд пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі за жнівень гэтага года. Чаму так рэзка пагоршылася сітуацыя з правамі чалавека ў жніўні і чаго ад уладаў чакаць надалей? Распавядае юрыст арганізацыі Павел Сапелка.
28.08.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: суд Савецкага раёна Мінска вынес прысуд па крымінальнай справе старшыні незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара арганізацыі Ігара Комліка. Іх прызналі вінаватымі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры і прысудзілі да 4 гадоў “хатняй хіміі”.
21.08.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Асоба”: У эфіры прагучаць успаміны Мікалая Якімовіча – грамадскага дзеяча, які ў 1968 годзе ў знак пратэста супраць увядзення савецкіх войскаў у Чэхаславакію разам з сябрам распаўсюдзіў па Мінску ўлёткі.
14.08.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: Мінулы тыдзень у Беларусі адзначыўся пачаткам новай гучнай крымінальнай справы. На гэты раз пад пераслед трапілі журналісты незалежных медыя, у тым ліку і буйных – Tut.by і “БелаПАН”. “Радыё Рацыя” даведалася меркаванні праваабаронцаў, медыяэкспертаў і іншых незалежных журналістаў адносна гэтай справы.
07.08.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Хроніка”: Незалежную журналістку з Бярозы Тамару Шчапёткіну аштрафавалі за рэпартажы для Радыё Рацыя; Арышты абаронцаў Курапатаў працягваюцца: Максім Вінярскі і Павел Севярынец атрымалі 10 сутак; Прэс-канферэнцыю, арганізаваную Анатолем Лябедзбкам, суд палічыў за несанкцыянаванае пікетаванне.
17.07.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар”: Старшыня Прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч разважае адносна эканамічнай сітуацыі ў краіне і праблемаў будаўніцтва шкодных прадпрыемстваў у Берасці і Светлагорску.