viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2018 2018-09-04T11:42:54+0300 2019-02-19T16:56:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: Да берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна брутальна ўварваўся АМАП, а затым адбыўся ператрус; Журналістка-фрылансерка Тамара Шчапёткіна з Бярозы пакараная чарговым штрафам у 30 базавых велічынь; У Мінску пачаўся суд па пазове прадпрымальніка Аркадзя Ізраілевіча да газеты “Новы час”; Гарадзенскі актывіст Мікола Салянік абскарджвае свой штраф за пікет трэцяга ліпеня ў абласным судзе.

“Каментар эксперта”: Праваабарончы цэнтр “Вясна” апублікаваў аналітычны агляд датычна сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі за жнівень гэтага года. Чаму так рэзка пагоршылася сітуацыя з правамі чалавека ў жніўні і чаго ад уладаў чакаць надалей, распавядае юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Павел Сапелка.

Падзея”: 30 жніўня па ўсім свеце адзначаўся Дзень ахвяраў гвалтоўнага знікнення. У 2006 годзе на ўзроўні ААН была прынятая Міжнародная канвенцыя для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных знікненняў, якую падпісалі 107 краін. Але Беларусі сярод падпісантаў дагэтуль няма. Чаму Беларусь не спяшаецца далучацца да гэтай Канвенцыі? Магчыма таму, што праблема гвалтоўных знікненняў, на жаль, не з’яўляецца далёкай для краіны тэмай. 

Раіса Міхайлоўская, кіраўніца Беларускага дакументацыйнага цэнтру, узгадвае палітычныя знікненні, якія адбыліся ў краіне ў 1999 і 2000 гадах, і распавядае, чаму пры цяпераўняй уладзе далучэнне Беларусі да Канвенцыі па абароне ад знікненняў немагчыма.

У музычных паўзах - кампазіцыі гурта SCIANA.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2018-09-04_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства