Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

10.07.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея”: Савет па правах чалавека ААН зноў працягнуў мандат спецдакладчыка па Беларусі. “Каментар”: Актывіст анархічнага руху і былы палітвязень Мікалай Дзядок распавядае пра падзеі 30 чэрвеня, калі сілавікі брутальна разагналі сустрэчу анархістаў пад Крупкамі.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

26.06.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Асоба”: Украінская праваабаронца, экспертка арганізацыі “Медыйная ініцыятыва” Марыя Томак. Яна распавядае пра гучныя справы, якімі ёй давялося займацца. Сярод іх – расследванне злачынстваў батальёна “Тарнада”, справы па гандлі людзьмі, справа ўкраінца Паўла Грыба, які ў 2017 годзе знік на тэрыторыі Беларусі, а затым знайшоўся ў краснадарскім СІЗА і г.д.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

12.06.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Асоба”: Каардынатарка валанцёрская службы Праваабарончага цэнтру “Вясна” Анісія Казлюк распавядае пра своё досвед дакументавання звестак пра вайсквыя злачынствы і парушэнні правоў чалавека ў зоне АТО.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

05.06.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея”: У Беларусі прыведзены ў выкананне два смяротныя прысуду: расстраляны Аляксей Міхаленя і Віктар Лётаў. “Каментар эксперта”: Праваабаронцы Вікторыя Фёдарава, Павел Сапелка і Раіса Міхайлоўская распавядаюць пра вынікі разгляду альтэрнатыўнага даклада аб катаваннях у Беларусі ў Камітэце ААН супраць катаванняў.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

24.04.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея”: У Гомелі адкрылася фотавыстава “Лісты палітвязняў: ад 1996 году да нашых дзён”. “Каментар эксперта”: Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання” Андрэй Палуда дзеліцца ўражаннямі ад круглага стала “Прававыя аспекты адмены смяротнага пакарання ў Рэспубліцы Беларусь”.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

10.04.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея”: Кааліцыя праваабаронцаў Беларусі прэзентавала свой альтэрнатыўны даклад па выкананні краінай Канвенцыі супраць катаванняў. “Асоба”: Актывіст Руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык, які быў затрыманы за некалькі дзён да Дня Волі.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

03.04.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Каментар эксперта”: Экспертка украінскага праекту "СтопФэйк", які займаецца выкрыццём непраўдзівых навін, Галіна Шыманскі-Гаер распавядае пра тэхналогіі стварэння такіх "фэйк-ньюс" на прыкладзе расійскай прапаганды супраць Украіны.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

20.03.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Хроніка”: Гомельскага актывіста Барыса Анікеева падазраюць у абразе прэзідэнта; Пасля чарговай акцыі супраць будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце міліцыянты паспрабавлі затрымаць актывіста Аляксандра Кабанава; Чатыры Былыя фігуранты справы “Аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” дамагаюцца кампенсацыі маральнай шкоды за ўтрыманне пад вартай.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

13.03.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Каментар эксперта”: Сябра праваабарончай ініцыятывы “Журналісты за талерантнасць” Раман Стэфаненка распавядае пра выкарыстанне мовы варожасці ў беларускіх СМІ. “Асоба”: 65-гадовы жыхар Мінска Мікалай Радзівілаў, які два з паловай гады дамагаецца ўзбуджэння крымінальнай справы супраць мііцыянтаў, якія яго моцна збілі.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

06.03.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея”: 26 лютага, у гадавіну анэксіі Крыма Расіяй, ў Мінску адбылася сустрэча, прысвечаная крымскаму рэжысеру і цяперашняму палітвязню Алегу Сянцову. “Каментар”: Незалежны назіральнік Арцём Скарабагаты, якога арыштавалі на 7 сутак пасля выбараў у мясцовыя Саветы, распавёў пра абставіны свайго затрымання.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

27.02.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея”: Улады распачалі ціск на 19-гадовага відэаблогера Сцяпана Святлова, які вядзе адзін з самых папулярных ю-туб каналаў беларускага сегменту інтрэрнэту пад псеўданімам НЕХТА. Час выбараў”: Каардынатары кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч і Алег Гулак распавядаюць, як прайшлі ключавыя этапы сёлетняй выбарчай кампаніі.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

13.02.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея”: Беларускія праваабаронцы звярнуліся да прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з калектыўным зваротам з нагоды арышту чачэнскага праваабаронцы Аюба Ціціева. "Час выбараў": Юрыст кампаніі “Праваабаронцы за сваободныя выбары” Валянцін Стэфановіч распавядае пра агульны стан перадвыбарчай кампаніі напярэдадні галасавання

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

06.02.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Каментар эксперта”: Старшыня БХК Алег Гулак распавядае пра метады працы беларускіх грамадскіх назіральных камісій, якія створаны для аб’ектыўнага маніторынгу месцаў несвабоды. “Падзея”: Удзельніцы праграмы Community connections распавядаюць пра практыкі, якія ўжываюцца ў сферы абароны правоў жанчын у ЗША.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

30.01.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Хроніка”: Прафсаюз РЭП выступіў з заявай супраць дзеянняў Следчага камітэту, які распачаў масавыя допыты сябраў прафсаюза; Стала вядома пра яшчэ аднаго чалавека, які асуджаны да смяротнага пакарання ў Беларусі; Валанцёрка ПЦ “Вясна” Анісія Казлюк увайшла ў спіс часопісу Forbes у катэгорыі “30 да 30”.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

23.01.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея”: У Мінску прайшла прэзентацыя маніторынгу месцаў несвабоды, зробленага ПЦ “Вясна”. Аўтар маніторынгу Павел Сапелка распавёў пра асноўныя праблемы пенітэнцыярнай сістэмы, якія вырашаюцца вельмі марудна, альбо не вырашаюцца зусім.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства