viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2018 2018-04-10T11:51:13+0300 2019-02-19T17:05:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

Каментар”: У апошні час даволі распаўсюджанай стала практыка ціску на актывістаў, звязаная з затрыманнямі на мяжы, здыманнем з цягнікоў і аўтобусаў, шматразовымі даглядамі, у тым ліку і асабістымі. Не абыйшла бокам такая працэдура і актывістаў анархічнага руху. Аляксей Сенічаў з Мінску распавядае, як і чаму напачатку года таксама быў зняты з аўтобуса на ўкраінска-беларускай мяжы.

“Падзея”: Пятага красавіка Кааліцыя праваабаронцаў Беларусі прэзентавала свой альтэрнатыўны даклад па выкананні краінай Канвенцыі супраць катаванняў. Праваабаронцы распавялі пра асноўныя заўвагі і рэкамендацыі для дзяржавы, якія тычацца праблемы існавання катаванняў з боку дзяржаўных структур. Адзін з выступоўцаў, юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Павел Сапелка падчас мерапрыемства акцэнтаваў увагу на некаторых раздзелах гэтага даклада, такіх як катаванні ў месцах зняволення, смерці ў турмах і калоніях, наяўнасць смяротнага пакарання. А прадстаўнік ініцыятывы “Праваабаронцы супраць катаванняў” Сяргей Усцінаў звярнуў увагу на недасканаласць беларускага заканадаўства, у якім дагэтуль адсутнічаюць артыкулы, якія прадугледжвалі б адказнасць за катаванні.

“Асоба”: Актывіст Руху салідарнасці “Разам” Вячаслаў Сіўчык, які быў затрыманы за некалькі дзён да Дня Волі і адпраўлены ў ЦІП адбываць пяцісуткавы арышт, які ён артымаў яшчэ мінулай восенню. Актывіст распавядае пра тое, што з ім адбывалася з моманту затрымання да моманту нечаканага вызвалення ўвечары 25 сакавіка.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні музычнага гурта “Океан Ельзи”.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/12/2018-04-10_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства