viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2018 2018-07-10T12:24:34+0300 2019-02-19T17:02:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

Падзея”: Савет па правах чалавека ААН зноў працягнуў мандат спецыяльнага дакладчыка па Беларусі. Гэта адбылося падчас 38-ай сесіі Савета, калі большасцю галасоў “за” прадстаўнікі краін-удзельніц падтрымалі прыняццё рэзалюцыі "Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі". Зараз пазіцыю спецдакладчыка па Беларусі займае Міклаш Харасці, але ўжо с кастрычніка будзе абраны новы спецдакладчык. Пра супрацоўніцтва з Харасці ў папярэднія гады і перспектывы працы з новым дакладчыкам распавядае юрыст Праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч.

“Каментар”: Актывіст анархічнага руху і былы палітвязень Мікалай Дзядок распавядае пра падзеі 30 чэрвеня, калі сілавікі брутальна разагналі сустрэчу анархістаў у лесе пад горадам Крупкі. У нефармальнай сустрэчы актывістаў браў удзел і Мікалай, які пасля затрымання некалькі гадзін правёў пад дажджом у кайданках лежачы тварам у зямлю.

Каментар эксперта”: Праваабаронца з Малдовы, стваральнік Кіруючых прынцыпаў АБСЕ па свабодзе мірных сходаў Сяргей Остаф распавядае пра праект беларускага альтернатыўнага закона аб мірных сходах. Ён адзначае асноўныя пазітыўныя моманты дакумента, які, на думку эксперта, у поўнай меры спрыяе рэалізацыі грамадзянамі свайго права на мірныя сходы.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Vuraj.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/03/2018-07-10_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства