viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2018 2018-01-23T15:41:24+0300 2018-01-30T16:13:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

Час выбараў”: Завяршыўся этап рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты на выбары ў мясцовыя Саветы. Cамая абуральная адметнасць гэтага этапа – адмова ў рэгістрацыі вялікай колькасці прэтэндэнтаў ад апазіцыі. Аналітык кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Лабковіч лічыць гэты крок уладаў лагічным працягам захадаў па забеспячэнні прызначанай Цэнтрвыбаркамам яўкі на будучых выбарах.

“Падзея”: У мінулы чацвер у Мінску прайшла прэзентацыя маніторынгу месцаў несвабоды, зробленага Праваабарончым цэнтрам “Вясна”. Аўтар маніторынгу, юрыст арганізацыі Павел Сапелка агучыў апошнія лічбы па колькасці асобаў, што знаходзяцца ў няволі, а таксама распавёў пра асноўныя праблемы пенітэнцыярнай сістэмы, якія вырашаюцца вельмі марудна, альбо не вырашаюцца зусім.

“Каментар эксперта”: Беларуская асацыяцыя журналістаў прадставіла вынікі аналізу сітуацыі са свабодай слова ў Беларусі ў 2017 годзе. Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец і юрыст арганізацыі Алег Агееў адзначылі, што адной з ансоўных праблем для журналісцкай супольнасці ў мінулым годзе стала ўзмацненне ціску на журналістаў, якія працуюць на замежныя СМІ без акрэдытацыі.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта DZIECIUKI.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2018-01-23_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства