viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2018 2018-04-03T11:00:05+0300 2019-02-19T17:05:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

Падзея”: На Берасцейшчыне на мінулым тыдні прайшлі суды над актывістамі і блогерамі Аляксандрам Кабанавым і Сяргеем Пятрухіным. Іх затрымалі напярэдадні Дня волі і некалькі дзён трымалі за кратамі да судоў. Свой пераслед яны звязваюць з удзелам у мірных акцыях у Брэсце супраць будаўніцтва шкоднага акумулятарнага завода. Абодва актывісты атрымалі буйныя штрафы.

“Каментар эксперта”: Што такое фэйкавыя навіны і, галоўнае, як яны робяцца? Чаму “фэйк-ньюс” зараз з’яўляюцца адным з асноўных інструментаў прапаганды? Экспертка украінскага праекту “СтопФэйк”, які за чатыры гады свайго існавання атрымаў міжнародную вядомасць, Галіна Шыманскі-Гаер адказвае на гэтыя пытанні. Яна распавядае пра тэхналогіі стварэння фэйкавых навін на прыкладзе расійскай прапаганды супраць Украіны і спосабы іх распазнавання. 

“Асоба”: Расійскі праваабаронца, кіраўнік Міжнароднай школы правоў чалавека і грамадзянскіх дзеянняў, а такссама сацыяльны філосаф Андрэй Юраў. Ён распавядае пра вытокі такіх з’яў як расізм і фашызм, пра іх глыбінны характар і тры асноўныя прыкметы. 

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні музычнага гурта Stary Olsa.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2015/02/2018-04-03_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства