viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2018 2018-07-17T11:19:37+0300 2019-02-19T17:01:38+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

Каментар эксперта”: У крымінальным заканадаўстве Беларусі існуе ажно сем артыкулаў, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасць за дыфамацыю - распаўсюджванне ганебнай інфармацыі пры дапамозе СМІ. Палова з гэтых артыкулаў датычыцца абразаў у бок прадстаўнікоў улады, у тым ліку і Прэзідэнта. Але міжнародныя арганізацыі па правах чалавека разглядаюць дыфамацыю ў кантэксте права на выказванне меркавання і права на свабоду слова. І таму яны выступаюць за дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў. Чаму крымінальная адказнасць за дыфамацыю мусіць сысці ў мінулае і ў нашай краіне, тлумачыць праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч.

Падзея”: На мінулым тыдні ў Мінску прайшла дыскусія на тэму так званых “нежаночых” прафесій. Падчас мерапрыемства абмяркоўваліся розныя аспекты адмены і перагляду спісу забароненых для жанчын прафесій, які існуе  ў Беларусі. У мерапрыемстве, якое арганізаваў Цэнтр па прасоўванні парвоў жанчын “Яе правы”, прынялі ўдзел прадстаўніцы праваабарончых і прафсаюзных беларускіх і міжнародных арганізацый.

Каментар”: Старшыня незалежнага Прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч дзеліцца сваімі меркаваннямі адносна эканамічнай сітуацыі ў краіне і праблемаў будаўніцтва шкодных прадпрыемстваў у Берасці і Светлагорску.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта In Extremo.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2018-07-17_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства