Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.
Анонс выпуска:
“Хроніка”: Каля 300 даляраў штрафу атрымаў гарадзенскі музыка і журналіст Алесь Дзянісаў за перапост у сацыяльнай сеткцы “Укантакце” відэа з мінулагоднягя “маршу недармаедаў”; Пракуратура ізноў адмаўляецца прымаць меры з нагоды заявы праваабаронцы наконт незаконнага прыцягнення работнікаў да прымусовай працы; Журналістка-фрылансерка з Бярозы Тамара Шчапёткіна атрымала чарговы штраф за дзейнасць без акрэдытацыі. Гэта адбылося ў той дзень, калі ва шсім свеце праходзіла акцыя падтрымкі незалежных журналістаў “Станем за журналістыку!”.
“Падзея”: 31 кастрычніка прадстаўнікі беларускіх няўрадавых дэмакратычных і праваабарончых арганізацый сустрэліся з Еўрапейскім камісарам па палітыцы суседства і перагавораў аб пашырэнні Еўрапейскага саюза Ёханэсам Ханам. На сустрэчы абмяркоўваліся розныя аспекты сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў кантэксце планаванага падпісання пагаднення аб двухбаковым супрацоўніцтве Беларусі і Еўрапейскага саюза. Падрабязней пра сустрэчу распавядае юрыст ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч.
“Асоба”: Былы палітычны вязень Зміцер Паліенка. 24 кастрычніка Зміцер нарэшце апынуўся на волі пасля палутара гадоў зняволення ў бабруйскай калоніі №1. Былы палітвязень распавядае пра жыццё ў за кратамі: пра быт, стасункі з іншымі зняволенымі і з адміністрацыяй, падтрымку са ўсяго свету і пра тое, як змяніліся яго погляды за гэты няпросты час.
У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта “Kaciaryna Vadanosava & Fantasy Orchestra”.