viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2018 2018-10-09T11:03:28+0300 2019-02-19T16:50:20+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

Падзея”: Пятага кастрычніка ў Беларусі распачаўся Тыдзень супраць смяротнага пакарання. У межах тыдня праваабаронцы “Вясны” ладзяць шэраг мерапрыемстваў, мэта якіх – данесці актуальнасць праблемы смяротнага пакарання да як мага большай колькасці людзей. Так, у нядзелю ў мінскім клубе Re:public беларускія музыкі адыгралі канцэрт у падрымку ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне “Рок за жыццё”.

Каментар эксперта”: 8 і 9 кастрычніка ў Жэневе праходзіць 124-яа сесія Камітэта ААН па правах чалавека, на якой афіцыйны ўрад і кааліцыя праваабарончых арганізацый прадстаўляюць свае справаздачы.

Упершыню за 20 гадоў афіцыйныя ўлады накіравалі справаздачу аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў Камітэт правоў чалавека ААН. Задача ж, якую перад сабой паставіла кааліцыя праваабарончых арганізацый — даць сваё альтэрнатыўнае бачанне таго, што адбываецца ў сферы правоў чалавека ў Беларусі. Праваабаронцы-стваральнікі альтэрнатыўнай справаздачы распавядаюць пра асноўныя праблемы, якія ў ёй апісаныя.

 “Па-за межамі”: Праваабаронца з Малдовы, адзін з распрацоўшчыкаў кіруючых прынцыпаў АБСЕ па свабодзе мірных сходаў Сяргей Остаф распавядае, як у Малдове атрымалася змяніць заканадаўства ў галіне правядзення мірных сходаў

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Akute.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2018-10-09_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства