viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя Аўдыё

2018 2018-09-25T10:58:34+0300 2019-02-19T16:52:07+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Анонс выпуска:

“Хроніка”: У Варшаве на мінулым тыдні працягнулася Нарада АБСЕ па выкананні краінамі ўдзельніцамі сваіх абавязальніцтваў у галіне чалавечага вымярэння; Міліцыі Кастрычніцкага раёна Гародні не знайшла злачынстваў у дзеяннях людзей у цывільным, якія брутальна затрымлівалі актывіста Мікалая Саляніка трэцяга ліпеня.

Каментар эксперта”: У Камітэце па правах чалавека ААН 8 і 9 кастрычніка пройдуць слуханні аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Упершыню за 20 гадоў будзе заслухана справаздача ўраду краіны.  Гэты дакумент ужо накіраваны ў Камітэт па правах чалавека. Свае высновы падрыхтавалі і праваабаронцы. Юрыст праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч распавёў пра альтэрнатыўную справаздачу, якую падрыхтавала беларуская праваабарончая супольнасць з гэтай нагоды.

“Каментар”: Светлагорская праваабаронца Алена Маслюкова распавядае пра ціск на яе з боку міліцыянтаў, пратакол за удзел у флэшмобе супраць працы кітайскага завода беленай цэлюлозы і пра затрыманні пасля гэтага флэшмобу.

“Асоба”: Праваабаронца з Барысава, сябра Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алег Мацкевіч. З 14 па 18 верасня ў анэксаваным Крыме пабывала праваабарончая місія міжнароднай сеткі Дамоў правоў чалавека, у якую ўвайшлі прадстаўнікі Беларусі, Украіны, Казахстана і Азербайджана. У місіі ўдзельнічаў і Алег Мацкевіч. Ён распавядае пра сутнасць місіі і пра свае асабістыя ўражанні ад паездкі.

У музычных паўзах – кампазіцыі ў выкананні гурта Re1ikt.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2018-09-25_Nasta_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства