Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

28.04.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

“Па-за межамі”: Чарговы факт пераследу праваабаронцаў у Азейбарджане - Інтыгам Аліеў асуджаны да сямі з паловай гадоў пазбаўлення волі па сфабрыкаваных абвінавачваннях. Госць рубрыкі “Асоба”: Валянцін Стэфановіч, які 21 красавіка быў адны з удзельнікаў паседжання камітэта ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі ў Страсбургу.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

21.04.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея”: Алесь Бяляцкі ўзяў удзел у паседжанні падкамітэта па правах чалавека Еўрапарламента. Праваабаронца заклікаў ЕС працягваць ціск на беларускія ўлады. Госць рубрыкі “Асоба”: Марына Адамовіч, жонка былога кандыдата ў прэзідэнты, а зараз палітычнага зняволенага Мікалая Статкевіча.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

14.04.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

“Хроніка”:Пераслед журналістаў у Гародні і Брэсце; У Гомельскім грамадска-палітычным цэнтры адбыўся ператрус. “Падзея”: Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend і ПЦ "Вясна" накіравалі заяву ў адносна ўзмацнення ціску на Мікалая Статкевіча.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

07.04.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Каментар эксперта": Супрацоўнікі ізалятараў часовага ўтрымання павінны неадкладна выклікаць хуткую медыцынскую дапамогу пры наяўнасці скаргаў на стан здароўя. Але часта ігнаруюць гэты абавязак. Вынікі такого бяздзеяння могуць быць самымі непрадказальнымі, аж да смяротнага зыходу.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

31.03.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

Госць рубрыкі “Асоба”: юрыст праваабарончага цэнтра Вясна – Павал Сапелка. Праваабаронцы неаднаразова звярталі ўвагу на неабходнасць выключэння з Крымінальнага кодэкса Беларусі артыкула 411, які прадугледжвае для зняволеных, якія ўтрымліваюцца ў папраўчых установах, пакаранне за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

24.03.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея”: Гомельскім абласным судом да выключнай меры пакарання за забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю, прыгавораны жыхар Рэчыцы Сяргей Іваноў. Сёлета гэта першы смяротны прысуд. Госць рубрыкі “Асоба”: гарадзенскі праваабаронца, журналіст, пісьменнік Віктар Сазонаў.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

17.03.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея”: 12 сакавіка ў магілёўскага журналіста і намесніка старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігара Барысава супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус. Госць рубрыкі “Асоба”: гомельскі актывіст Кастусь Жукоўскі. Ён быў арыштаваны падчас таго, як спрабаваў падаць скаргу.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

10.03.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея”: 5 сакавіка віцэ-прэзідэнт FIDH і старшыня ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі выступіў на 28-й сесіі Рады па правах чалавека ААН ў Жэнэве. Госць рубрыкі “Асоба”: лідар аб’яднання прадпрымальнікаў „Перспектыва” Анатоль Шумчанка - пра Дэкрэт № 22.

Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

03.03.2015 Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя

"Хроніка": Праваабарончыя арганізацыі AmnestyInternational і «Мемарыял» выступілі з заявамі з нагоды гібелі Барыса Нямцова, заклікаючы ўлады Расіі расследаваць забойства палітыка; “Падзея”: Афіцыйны Мінск дэманструе зацікаўленасць у развіцці канструктыўных адносін з Саветам Еўропы, аднак сітуацыя з правамі чалавека ў краіне працягвае пагаршацца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства