Навіны на тэму: катаванні
26.09.2022 Апраналі пакет на галаву, было не менш за 50 удараў: сталі вядомыя падрабязнасці збіцця палітвязня Анатоля Латушкі
Падчас суда, які праходзіў у адкрытым рэжыме, былі агучаныя падрабязнасці прымянення фізічнай сілы да яго ў Цэнтральным РУУС — "Вясна" публікуе іх.
19.09.2022 Здымаў відэаагляд дронаў на Нямізе, але быў затрыманы за ўдзел у Маршы. Гісторыя палітзняволенага студэнта і блогера
Былы палітвязень распавёў "Вясне" пра сваё затрыманне, збіванні на Акрэсціна і два месяцы ў СІЗА-1.
26.08.2022 "Я патлумачыў, што сумленне не дае заплюшчваць вочы. Пасля гэтага сілавік прапанаваў мяне адпусціць", — мінчук пра цану антываеннай пазіцыі ў Беларусі
Гісторыя 44-гадовага інжынера Рыгора — адно са сведчанняў, чаго каштуе бескампрамісная антываенная пазіцыя ў Беларусі. Платай стала затрыманне 27 лютага 2022 года на вачах жонкі і чатырохгадовага сына. 24 сутак на падлозе Акрэсціна, дзе чвэртачку мыла на 30 чалавек выдаюць раз на тры дні.
25.07.2022 "Гэта былі кароткія ўдары токам", — мінчанка распавяла пра допыт у ГУБАЗіКу электрашокерам, вярбоўку і амаль месяц на Акрэсціна
Дзяўчына распавяла "Вясне" пра электраметкі ад супрацоўнікаў ГУБАЗіКа, пра ўмовы ў чатырох камерах на Акрэсціна, сукамерніц-сваячак нядаўна загінулага ва Украіне Васіля Парфянкова, "падсадную качку" і вярбоўку сілавікамі.
25.07.2022 Уратавалі за суткі да гібелі. Гісторыя аршанца, якога ледзь не забілі амапаўцы ў жніўні 2020 года
"Вясна" працягвае працу па збору і дакументаванні фактаў катаванняў і бесчалавечага абыходжання з грамадзянамі з боку прадстаўнікоў праваахоўных органаў. Адна з гісторый, пра якую стала вядома праваабаронцам, адбылася ў Оршы.
12.07.2022 «Калі не падабаўся адказ, то біў палкай па ягадзіцах». Мінчанка распавяла пра пяць арыштаў, катаванні ў ГУБАЗіКу і вымушаны ад’езд з краіны
Былая арыштантка распавяла "Вясне" пра збіццё і катаванні ў ГУБАЗіКу, пра ўмовы ўтрымання на Акрэсціна, пра матывацыю змагацца далей і пра падтрымку сукамерніц.
28.06.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Цалкам усё ператварылася ў Акрэсціна” і "ў калоніях стабільна дрэнна". "Чалавек меў волю быць свабодным" і "Такія, як [Мацкевіч], пужаюць аўтарытарны рэжым".
26.06.2022 "Адказнасць павінны панесці і тыя, хто катаваў, і тыя, хто аддаваў загады". 26 чэрвеня — Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў
Якую працу вядзе Праваабарончы цэнтр "Вясна" у барацьбе з катаваннямі, чаму важна дакументаваць і фіксаваць жорсткае і нечалавечае абыходжанне да сабе з боку дзяржавы, ці будуць прыцягнутыя да адказнасці вінаватыя ў прымяненні катаванняў — разбіраемся з юрыстам "Вясны" Паўлам Сапелкам.
25.06.2022 Тыдзень супраць катаванняў 2022. Праграма мерапрыемстваў
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі сумесна з Праваабарончым цэнтрам "Вясна", "Прававой ініцыятывай", Беларускім Хельсінкскім Камітэтам, Валанцёрскай службай "Вясны", моладзевым саветам "RADA", ініцыятывамі politzek.me і dissidentby запрашаюць узяць удзел у мерапрыемствах Тыдня супраць катаванняў з 20 па 26 чэрвеня.
25.06.2022 "Збітая спала на падлозе ля батарэі і грэлася бутэлькай з цёплай вадой". Былая палітзняволеная Наста Кухарава распавяла пра ўмовы ўтрымання, у якіх яна знаходзілася да суда
"Вясна" паразмаўляла з дзяўчынай і даведалася пра тое, як і ў якіх умовах яе затрымлівалі і “выбівалі” прызнанні, а потым утрымлівалі на Акрэсціна і ў СІЗА №1.
25.06.2022 Універсальная юрысдыкцыя: як прыцягнуць сілавікоў да адказнасці і чым блізкія беларусы і сірыйцы?
З гэтымі тэмамі разбіраемся ў падкасце "Вясна прыйдзе" — разам з эксперткай у галіне міжнароднага крымінальнага права.
21.06.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Беларусы ўжо два гады ваююць. Але ў адрозненне ад Украіны, якая супраціўляецца агрэсіі разам са сваім прэзідэнтам, беларусы супрацьстаяць і “рускаму свету”, і дыктатарскаму рэжыму ў Беларусі”.
21.06.2022 "Я не здзяйсняў злачынства, я шукаў праўду": падрабязнасці суда па "справе Аўтуховіча"
Ужо месяц у гродзенскай турме № 1 ідзе суд над дванаццаццю фігурантамі "справы Аўтуховіча". "Вясна" сабрала ўсе падрабязнасці з судовага працэсу.
21.06.2022 Гісторыя Дзмітрыя Мішакоўскага: аформілі першую групу інваліднасці, але зрок гэта не ўратуе
Да Тыдня супраць катаванняў, які праходзіць з 20 па 26 чэрвеня, публікуем гісторыю жыхара Мінска Дзмітрыя Мішакоўскага, які з-за збіцця амаль пазбавіўся зроку.
17.06.2022 Айцішнік пасля чатырох месяцаў на "Валадарцы" ўцякаў з краіны, але стаў фігурантам справы "рэйкавых партызан"
Аляксей Кавалеўскі распавёў "Вясне" пра чатыры месяцы на "Валадарцы", сукамернікаў і пра тое, як пасля вызвалення ён зрабіўся падазраваным паводле "тэрарыстычнага" артыкулу.